Іх імёнамі названыя вуліцы горада. Барыс Бахараў.

Іх імёнамі названыя вуліцы горада. Барыс Бахараў.
Іх імёнамі названыя вуліцы горада. Барыс Бахараў.

Бары́с Сярге́евіч Ба́хараў (10 верасьня 1902 — 16 ліпеня 1944) — савецкі вайскавод, генэрал-маёр танкавых войскаў (1942).

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 10 верасьня 1902 року ў пасёлку Дзямянск Наўгародзкай губэрні (цяпер у Наўгародзкай вобласьці). У кастрычніку-сьнежні 1917 уваходзіў у Рыбінскі атрад Чырвонай гвардыі, пасьля — у Чырвонай арміі. Удзельнічаў у баёх з войскамі генэрала Мікалая Юдэніча, савецка-польскай вайне ў 1920 року. У траўні 1921 дэмабілізаваны. У лютым 1924 року ізноў прызваны ў Чырвоную армію пісарам 59-га стралковага палку 20-й стралковай дывізіі, пасьля палітрук. У 1926 року скончыў паўторнае аддзяленьне аб’яднанай інтэрнацыянальнай ваеннай школы. Пазьней праходзіў службу ў 59-м палку. Ад траўня 1929 року — слухач Вайсковай акадэміі імя М. В. Фрунзэ (скончыў у 1932). Ад траўня 1932 — начальнік апэратыўнага аддзяленьня 4-й мэханізаванай брыгады, ад 1936 — 10-й мэханізаванай брыгады. Зь лістапада 1937 року праходзіў службу ў 18-й мэханізаванай брыгадзе.

Зь лістапада 1939 — камандзір 52-й лёгкатанкавай брыгады Харкаўскай ваеннай акругі (ХВА), у 1940 року атрымаў званьне палкоўніка. У сакавіку 1941 прызначаны камандзірам 50-й танкавай дывізіі 25-га мэханізаванага корпусу ХВА, якая пасьля пачатку Вялікай Айчыннай вайны была перакінутая ў Беларусь і ўзяла ўдзел у баёх у складзе 21-й арміі Заходняга фронту.

Ад 25 ліпеня — у складзе Цэнтральнага фронту. 9 жніўня 50-я танкавая дывізія перададзеная ў склад 13-й арміі Цэнтральнага фронту, пасьля расфармаваньня апошняга — у складзе Бранскага фронту. У верасьні 1941 50-я танкавая дывізія перафармаваная ў 150-ю танкавую брыгаду.

З чэрвеня 1942 року — начальнік штаба, зь ліпеня — камандзір 17-га танкавага корпусу 60-й арміі Варонескага фронту. З 11 верасьня 1942 — камандзір 18-га танкавага корпусу, які ўдзельнічаў у Варонеска-Касторненскай наступальнай, Харкаўскай апэрацыі, зь лютага 1943 — 9-га, які ўдзельнічаў у Чарнігаўска-Прыпяцкай і Гомельска-Рэчыцкай наступальных апэрацыях. Зь лістапада 1943 року корпус знаходзіўся ў рэзэрве ВГК, з чэрвеня 1944 — у складзе конна-мэханізаванай групы генэрала Ісы Пліева на 1-м Беларускім фронце. За адзнаку пры вызваленьні Бабруйску корпусу было прысвоенае ганаровае найменьне «Бабруйскі», а за вызваленьне Баранавічаў корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сьцягу.

Сьмерць

Ранкам 16 ліпеня 1944 пасьля разгрому суперніка пад Баранавічамі 9-ы танкавы корпус акружыў Пружанскую групоўку немцаў. Генэрал-маёр Бахараў, вырашыўшы не выпускаць немцаў з атачэньня, а 7-й гадзіне раніцы выехаў праверыць абарону 23-й танкавай брыгады ў раёне вёскі Шакуны, аднак быў абстраляны з нямецкай супрацьтанкавай гарматы і наўпроставым трапляньнем бранебойнага снараду быў забіты. Пахаваны ў Бабруйску на плошчы Перамогі, на ягонай магіле быў усталяваны танк Т-34 №300.

У Пружанах вуліца Дзярэчын (Дзярэчынская) была пераімянована ў вуліцу Барыса Бахарава.

Крыніца: Вікіпэдыя

Новости из этой категории

0 Комментариев