Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША

Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША
Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША

5 верасьня ў Беларусі стартаваў праект «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае разьвіцьцё», які рэалізуе Праграма разьвіцьця ААН. Асноўная мэта праекту — стымуляваньне прадпрымальніцтва ў сфэры агра- і экатурызму ў Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцях. Фінансуе праект Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці, якое гатова выдаткаваць амаль 2 мільёны даляраў на разьвіцьцё эка- і агратурызму ў заходніх рэгіёнах краіны.

Адкрыў прэзэнтацыю кіраўнік Праграмы разьвіцьця ААН у Рэспубліцы Беларусь Антоніюс Брук:

«Сёньня мы рады афіцыйна даць старт праекту „Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае разьвіцьцё“. Гэта праект Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці. Ён будзе рэалізоўвацца Праграмай ААН і Міністэрствам спорту і турызму Беларусі».

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч патлумачыў, чаму ЗША падтрымлівае і фінансуе гэты праект:

«Гэтая праграма дасьць Беларусі магчымасьць спрыяць мясцоваму эканамічнаму разьвіцьцю, пашырэньню дзелавых сувязяў беларускіх прадпрымальнікаў і прыцягненьню замежных інвэстыцыяў. Як і ўва ўсім сьвеце, ЗША імкнуцца садзейнічаць дэмакратычным і рынкавым пераўтварэньням у Беларусі. І мы выдзяляем амаль два мільёны даляраў на прасоўваньне ініцыятываў па разьвіцьці прадпрымальніцтва, у прыватнасьці, у сфэры экатурызму ў заходніх рэгіёнах Беларусі».

Ітан Голдрыч апавёў, што на мінулым тыдні Беларусь наведаў адзін зь вядучых амэрыканскіх экспэртаў па кансалтынгу ў галіне турызму і разьвіцьця зялёных маршрутаў Чак Флінк. Ён пераканаўся, што Беларусь валодае прыроднымі рэсурсамі ўсясьветнага ўзроўню, якія можна паказаць сьвету.

Дырэктар дэпартамэнту турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін расказаў, што агра- і экатурызм у Беларусі дынамічна разьвіваецца: у 2006 годзе ў краіне было 34 суб’екты, у 2011-м — больш за 1500. Але на 97% — гэта прыватны бізнэс, яго вядуць звычайныя сельскія жыхары, якім не хапае вопыту, ведаў, тэхналёгіяў:

«Гэты праект — гэта сур’ёзная дапамога міністэрству ў тым, каб навучыць гаспадароў нашых аграсядзібаў добра плянаваць і арганізоўваць свой бізнэс».

ЗША маюць амаль 40-гадовы досьвед разьвіцьця эка- і агратурызму, і таму амэрыканцы гатовыя ім падзяліцца, запэўніў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч:

«Мы гатовыя адкрыць для беларусаў амэрыканскі досьвед і іншыя міжнародныя прасунутыя практыкі. Мы заахвочваем партнэрства на мясцовым і міжнародным узроўні, а таксама партнэрства дзяржаўнага і прыватнага сэктараў».

Кіраўнік праграмаў Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) Джон Рыардан падкрэсьліў, што рэалізацыя гэтага праекту паспрыяе стварэньню новых працоўных месцаў, ажыўленьню эканомікі рэгіёнаў, стварэньню дадатковых крыніцаў прыбытку.

«Падтрымліваючы разьвіцьцё малога прадпрымальніцтва ў такім кірунку, як агра- і экатурызм, праект будзе садзейнічаць актывізацыі транспамежнага дзелавога супрацоўніцтва, турызму і абмену ідэямі»

Кіраўніца праекту з боку Беларусі Марына Бараўко расказала:

«У межах праекту будзе распрацавана 16 стратэгіяў разьвіцьця экатурызму. Пілётныя тэрыторыі будуць выбраныя на конкурснай аснове. Будзе падрыхтавана 14 спэцыялістаў-кансультантаў, якія правядуць 40 трэнінгаў для 300 прадстаўнікоў малога бізнэсу ў сфэры эка- і агратурызму».

Будзе адабрана 32 заяўкі, і ў выніку дзьве ініцыятывы атрымаюць па 30 000 даляраў, а яшчэ трыццаць — па 15 000 даляраў".

На пытаньне Радыё Свабода, ці наведвалі замежныя спонсары аграсядзібы ў Беларусі, кіраўнік праграмаў Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці ў Рэспубліцы Беларусь Джон Рыардан адказаў, што наведаў не адну аграсядзібу і што ў яго толькі самыя станоўчыя, яркія ўражаньні ад беларускай гасьціннасьці. Кіраўнік прадстаўніцтва ААН у Беларусі Антоніюс Брук таксама наведваў шмат якія рэгіёны — Полацак, Слуцак, Гомель, — і яму вельмі спадабалася.

На мінулым тыдні новы часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Ітан Голдрыч, які нядаўна толькі прыехаў у краіну, зрабіў першую паездку па Беларусі — наведаў Нясьвіж. Ён кажа, што патэнцыял для разьвіцьця агратурызму ў Беларусі ёсьць, і спадзяецца, што гэты праект будзе рэалізаваны.

Крыніца: Радыё Свабода

Пружанская зямля знакамітая сваёй прыродай, гістарычнай и культурнай спадчынай. Вось ці толькі знойдуцца ініцыятыўныя людзі, каб атрымаць свае 15 - 30 тысяч даляраў і распакчаць альбо пашырыць свой бізнэс?

Якія ж праекты маглі б быць удалыя на Пружаншчыне?
Для Пружанаў - гэта перш за ўсё:

1. Аднаўленне будынку былой мануфактуры ў вёсцы Семянча-2 з прыстасаваннем да аб'екту агра-, эка- турызму.
Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША


Будынак знаходзіцца ўсяго ў 3-х кіламетрах ад Пружанаў па дарозе Пружаны - Бяроза, што дазваляе гаспадару з Пружанаў жыць у Пружанах і развіваць свой бізнэс у Семянчы-2. Будынак аддаецца зацікаўленным асобам бясплатна. 30 000 даляраў ад фундатараў можна выкарыстаць на будаўніцтва кроўлі над будынкам і прыстасаванне аб'екта пад турыстычныя патрэбы. Ферма, што месціцца побач, дазваляе не толькі знаёміць турыстаў з хатняй скацінай (у Музеі старажытных народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" нават спецыяльна пабудавалі ферма з каровамі, козамі, трусамі і г.д.), але і зарабляць на экалагічна-чыстых прадуктах харчавання.

2. Аднаўленне традыцыйнага пружанскага рамяства - "Пружанскай керамікі"
Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША

Гандаль гаршкамі ў Пружанах. Фота да 1939 года


Стварэнне ганчарнай майстэрні з арганізацыяй:
- гандаль сувенірамі
- вытворчасці і продажу як традыцыйнай (карычневай), так і ўнікальнай Пружанскай (чорнай, якая не вырабляецца зараз нідзе на Беларусі), а магчыма і даглазурнай керамікі
- платных паслуг па правядзенню традыцыйных абрадаў на вяселле, радзіны і г.д. (кшталту галерыі "Славутыя майстры" у Мінску)
Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША
Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША
Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША


У Пружанскім раёне таксама шмат магчымасцяў для арганізацыі экатурызма:

3. Аднаўленне сядзібы Жукоўскага ў вёсцы Стараволя

Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША


Аднаўленне сядзібы знакамітага мастака з прыстасаваннем пад аграсядзібу ў стылі арт-сядзіба. Вялікі надзел зямлі разам з сажалкай і векавымі вербамі, на якім стаяла сядзіба Жукоўскага, прадае мясцовы жыхар за 1 000 даляраў. Астатнія 29 000 даляраў можна патраціці на ўзнаўленне сядзібы.

4. Узнаўленне сядзібы Крашэўскага ў Доўгім
Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША


5. Развіццё экалагічных сцяжынак па ўнікальным куткам некранутай прыроды на тэрыторыі Пружанскага раёну (балоты, Ружанская і Белавежская пушча і г.д.)
Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША

Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША

Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША


6. Рэканструкцыя драўлянага ветрака XIX стагоддзя ў Калядзічах, якую так хацелі зрабіць карыстальнікі парталу Pruzhany.net
Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША


Рэканструкцыя ветрака і пераўтварэнне ў турыстычны аб'ект, як гэта было зроблена ў вышэйзгаданых Дудутках:
Магчымасць для жыхароў Пружаншчыны атрымаць 30 000 даляраў ЗША

Вятрак у Дудутках


Хто не палянуецца падхапіць вышэйпералічаныя ідэі і прадставіць іх на суд Міністэрству спорта і турызму і амерыканскім фундатарам, той будзе мець вельмі вялікі шанец атрымаць 15 - 30 тысячаў даляраў і стаць гаспадаром прыватнай справы, якая будзе прыносіць даход

Новости из этой категории

4 Комментария

  • 06.09.2012
    11:29
    Андрей

    о чём новость?

  • 06.09.2012
    11:55
    Зьміцер

    О том, что хватит плакаться, что за зарплату жить невозможно. И если есть голова, то можно за чужие деньги сделать свой бизнес.

  • 07.09.2012
    11:28
    Андрей

    теперь вся ясно, иначально просто новость состояла из одного предложения. поэтому я и задал такой вопрос.

  • 08.09.2012
    20:16
    kg-96

    Кто удалил новость о дне воинской славы.