Вера Кляйнміхель

Вера Кляйнміхель
Вера Кляйнміхель

Ве́ра Ўладзі́мераўна Кляйнмі́хель (па-расейску: Вера Владимировна Клейнмихель; 12 жніўня [ст. ст. 31 ліпеня] 1877, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 3 сьнежня 1948, Парыж, Францыя), у першым шлюбе Джамбакурыян-Арбэліяні, у другім шлюбе Шабека — фрэйліна імпэратарскага двара, графіня, княгіня. Памешчыца Гарадзенскай і Курскай губэрняў.

Жыцьцяпіс

Унучка міністра шляхоў зносінаў Расейскае імпэрыі П. А. Кляйнміхеля, дачка генэрал-маёра Ўладзімера Кляйнміхеля).

Вера Кляйнміхель

Герб Кляйнміхеляў


У 1895 року на свае 18-годзьдзе атрымала ў падарунак ад бацькі маёнтак у Пружане Гарадзенскай губэрні. Новая гаспадыня ў сядзібе не пражывала, перадаўшы кіраваньне ёй аканому і наведваючыся час ад часу (у прыватнасьці, мешкала тут улетку 1904—1907 рокаў). Валодала таксама фальваркам Шыдлоўшчына непадалёк ад Пружаны.

У 1900 року выйшла замуж за князя Дзьмітрыя Іванавіча Джамбакурыяна-Арбэліяні, палкоўніка Кавалергардзкага палку імпэратаркі Марыі Фёдараўны. У 1909 року ў яе гонар названы гатунак ружаў «Princesse Vera Orbelioni», выведзены францускім сэлэкцыянэрам Жазэфам Шварцам. Пасьля Кастрычніцкага перавароту эмігравала ў Францыю, пружанскі маёнтак здала ў арэнду павятоваму староству. З Дзьмітрыем Джамбакурыянам-Арбэліяні Вера Кляйнміхель мела дачку Галіну (*5 траўня 1922), якую нарадзіла неўзабаве па сьмерці мужа.

Другім разам выйшла замуж за апошняга гарадзенскага губэрнатара В. М. Шабеку (1864—1943), свайго траюроднага брата. Зь ім мелі дачку Марыю.

Абставіны свайго дарэвалюцыйнага жыцьця і эміграцыі занатоўвала ў мэмуарах, выдадзеных у 2009 року разам з успамінамі ейнае маці Кацярыны (у дзявоцтве Мяшчэрскай) кнігай «У ценю царскай кароны». Памерла ў Парыжы 3 сьнежня 1948. Пахаваная на могілках Сэн-Жэнэўеў-дэ-Буа.

Крыніца: Вікіпэдыя

Новости из этой категории

0 Комментариев