Мікола Папека пераклаў паэму, якой натхняўся Купала

Мікола Папека пераклаў паэму, якой натхняўся Купала
Мікола Папека пераклаў паэму, якой натхняўся Купала

У Брэсце прадстаўлены пераклад паэмы, якой натхняўся Купала

Паэму “Вёска” Юзафа Ігнацыя Крашэўскага пераклаў на беларускую мову паэт-пчаляр Мікола Папека.


Урыўкі са свайго перакладу аўтар прачытаў перад гасцямі Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 200-гадоваму юбілею Крашэўскага. Канферэнцыя ладзілася высілкамі польскіх грамадзкіх арганізацый Брэста.

“Працуючы над “Вёскай”, я пабачыў канкрэтна, што вось, тут Купала ўзяў натхненне для сваёй паэмы “Курган”. Менавіта ў Крашэўскага, таму што Крашэўскі першы нават не ўвёў, — не адыйшоў ад паганства”
, — распавёў Мікола Папека.

Пераклад мае выйсці ў мясцовым выдавецтве напрыканцы ліпеня.

Юзаф Ігнацый Крашэўскі быў літвінам, палешуком, але пісаў па-польску. За сваю творчую спадчыну (больш за 600 раманаў, аповесцей, паэм, тамоў гістарычных, мастацтвазнаўчых даследаванняў) Крашэўскі ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Крыніца: Еўрарадыё

Новости из этой категории

1 Комментарий

  • 04.07.2012
    15:57
    Renessaince

    Дык ужо ж была навіна пра пераклад. Спасылку падаць не магу, артыкул завецца «„Вёска“-сялянка», апублікаваны 1,5 месяцы таму.