
Міхаі́л Іва́навіч Рубе́ц (па-ўкраінску: Михайло Іванович Рубець; нарадзіўся 3 чэрвеня 1943, в. Блізная, Генэральная акруга Беларусь, Трэці райх, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці) — пілёт I клясы, заслужаны працаўнік транспарту Ўкраіны. Прафэсар, кандыдат тэхнічных навук, акадэмік Міжнароднай акадэміі транспарту і Міжнароднай акадэміі праблемаў чалавека ў авіяцыі і касманаўтыцы.
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1943 году ў в. Блізная у сям’і працоўнага. У 1949 зьехалі на Сахалін. У 1960 скончыў сярэднюю школу ў Аляксандраўску, пасьля — Краснакуцкую лётную вучэльню грамадзянскага паветранага флёту(ru) (1960—1963).
Працаваў другім пілётам самалёту Ан-2 у Томскім аб’яднаным авіяатрадзе (1963—1966), камандзірам самалёту (з 1967), камандзірам зьвяна самалётаў Ан-2 (з 1970) у другім Хабараўскім аб’яднаным авіяатрадзе.
Скончыўшы навучаньне ў Кіраваградзкай школе вышэйшай лётнай падрыхтоўкі грамадзянскага паветранага флёту(uk) (1973), працаваў другім пілётам Ан-24 Хабараўскага аб’яднанага авіяатраду.
Скончыў дзённае аддзяленьне Акадэміі грамадзянскай авіяцыі(ru) ў Ленінградзе з кваліфікацыяй інжынэра-пілёта. Пасьля гэтага накіраваны на пасаду намесьніка начальніка Рыскай лётна-тэхнічнай вучэльні грамадзянскай авіяцыі па лётнай падрыхтоўцы.
У 1984 скончыў асьпірантуру пры Ленінградзкай акадэміі грамадзянскай авіяцыі, у 1985 — факультэт па перападрыхтоўцы камандна-кіроўных кадраў.
З 1 сакавіка 1987 — начальнік Кіраваградзкай вышэйшай лётнай вучэльні грамадзянскай авіяцыі (ад 1993 — Дзяржаўная лётная акадэмія Ўкраіны, рэктар).
У 1996 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Сыстэма кіраваньня якасьцю першапачатковай падрыхтоўкі лётных кадраў ва ўмовах дэцэнтралізацыі кіраваньня паветраным транспартам», прафэсар катэдры бясьпекі палётаў (1997).
Член партыі "Батьківщина" і блока Юліі Цімашэнкі.
Узнагароды
Ордэн «За заслугі» III ступені
Знак «Выдатнік Аэрафлёту»
Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады Ўкраіны
Крыніца: Вікіпедыя
0 Комментариев