Сэрафіну Міхалеўскаму - 89 гадоў

Сэрафіну Міхалеўскаму - 89 гадоў
Сэрафіну Міхалеўскаму - 89 гадоў

Сэрафі́н (Ко́рчак)-Міхале́ўскі (па-польску: Serafin Korczak-Michalewski; * 18 траўня 1923, Брэст-над-Бугам) — беларускі і польскі філёзаф, філёляг, паэт.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і прадстаўнікоў старога шляхецкага роду. Дзяцінства правёў у вёсцы Росахі (цяпер у Пружанскім раёне). Скончыў польскую гімназію імя Адама Міцкевіча (1939), беларускую сярэднюю школу №1 (1941) у Пружане.

У 1941 сям’я вывезеная ў Сыбір, дзе Сэрафін паступіў у Новасыбірскі пэдагагічны інстытут, займаўся германскімі мовамі. З 1943 — на службе ў Войску Польскім, скончыў афіцэрскую артылярыйскую школу ў Кастраме. Камандаваў батарэяй ў складзе 3-га Бэрлінскага палку I дывізіі пяхоты імя Тадэвуша Касьцюшкі. Удзельнічаў у вызваленьні Варшавы, баях пад Бэрлінам. Тройчы быў паранены, стаў інвалідам. Узнагароджаны ордэнам Віртуці Мілітары, мэдалямі.

Па вайне навучаўся ва ўнівэрсытэтах Лодзі, Вроцлава, Варшавы. Атрымаў дыплёмы магістра па філязофіі і ангельскай філялёгіі. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве, у Інстытуце матэматычных лічбавых машын, у бібліятэцы Акадэміі навук, у рэдакцыі футуралёгіі.

Рукапакладзены ў дыяканы, парафіянін варшаўскае праваслаўнае царквы сьв. Яна Клімака.

Дзейнасьць

Займаўся навукова-дасьледчай дзейнасьцю ў галіне філязофіі, рэлігіі, філялёгіі.

Напісаў тэарэтычную працу «Ўводзіны да трансцэндэнтальнай мэдытацыі» і каля дзесяці навуковых рэфэратаў, прысьвечаных рэлігійна-філязофскаму вучэньню старажытнай Індыі — ёзе. У Варшаўскім унівэрсытэце наладзіў дзьве першыя ў Эўропе выставы, прысьвечаныя вучэньню ёгі.

Яму належыць тлумачэньне дагмату пра Сьвятую Тройцу і тэадыцэю, устанаўленьне сапраўднага аблічча Багародзіцы і Збавіцеля. Сэрафін Міхалеўскі пераклаў на польскую мову праваслаўную імшу сьвятога Яна Златавуснага.

Аўтар шматлікіх працаў па лінгвістыцы. Склаў два санскрыцка-польскія слоўнікі, сэлектыўную біяграфію па 900 мовах (слоўнікі і граматыкі), бібліяграфію караімскіх кніг. Распрацаваў праект рэформы кітайскага герагліфічнага пісьма. Афіцыйна засьведчанае ягонае валоданьне 17 мовамі.

Выдаў некалькі зборнікаў уласных афарызмаў на польскай мове. Болей, аднак, вядомы ў Польшчы як паэт. Уваходзіць у Міжнароднае таварыства паэтаў (анг. International Society of Poets). Паэтычныя творы друкаваліся на ангельскай, беларускай, польскай мовах у пэрыядычных выданьнях Варшавы, штотыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва», самвыдаце («Бельскі гостінэць», «Białowieżanin») і на радзіме паэта, у пружанскай газэце «Раённыя будні». У Музэі славутых паэтаў (анг. The International Poetry Hall of Fame) адна з экспазыцыяў прысьвечаная Сэрафіну Міхалеўскаму.

Сям’я

Меў брата Ежы (?—1989, Польшча) і сястру Варвару (жыла і памерла ў Пружанах).

Крыніца: Вікіпедыя
Фота: Інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь "Кантакты і дыялогі"

Новости из этой категории

1 Комментарий

  • 19.05.2012
    09:36
    potapchuk

    Сэрафін(Корчак)- Міхалеўскі мабыць памер 15 01 2006 -г.