Як Стараволя адзначыла дзень нараджэння Станіслава Жукоўскага

Як Стараволя адзначыла дзень нараджэння Станіслава Жукоўскага
Як Стараволя адзначыла дзень нараджэння Станіслава Жукоўскага

13 мая 1875 года нарадзіўся Станіслаў Жукоўскі знакаміты мастак, карціны якога размешчаны нават ў Трэцякоўскай галерыі. Дзяцінства яго прайшло ў маёнтку Старая Воля (зараз вёска Стараволя Пружанскага райна Брэсцкай вобласці), таму карэспандэнт парталу PRUZHANY.NET адправіўся менавіта туды ў 137 дзень яго нараджэння.

Перш за ўсё мы наведалі хату нумар 13 па вуліцы Перамогі ў Стараволі. Менавіта тут раней быў размешчаны той самы маёнтак роду Жукоўскіх.
Адразу нас сустракаюць старыя вяз і ліпа, якія, магчыма, засталі Стасіка Жукоўскага, што бегаў малым па маёнтку:
Як Стараволя адзначыла дзень нараджэння Станіслава Жукоўскага


Ад сядзібы, нажаль, нічога не засталося, на дзялянцы знаходзіцца хатка пасляваенных часоў, месца, дзе мясцілася зона адпачынку маёнтка зарасла маладымі дрэвамі, была вырытая сажалка, якая мае даволі прывабны выгляд:
Як Стараволя адзначыла дзень нараджэння Станіслава Жукоўскага


Як сцвярджае блог volkovysk.by "На Пружаншчыне пачаўся рух услаўленьня Жукоўскага. У Пружанскім раёне ў вёсцы Старая Воля, дзе мастак правёў маладыя гады, адкрыты помнік Жукоўскаму."

Таму наступным пунктам нашага падарожжа з'яўляецца гэты помнік.
Яшчэ ў 2009 годзе былі спецыяльна прывезеныя і пакладзеныя пліты для ўсталявання помніка:
Як Стараволя адзначыла дзень нараджэння Станіслава Жукоўскага

Але прыехаўшы на гэтае месца 13 мая 2012 года мы не ўбачылі ні помніка, ні нават тых пліт. Мясцовыя ўлады чамусці адмовіліся ад ідэі ўсталяваць помнік славутаму хывапісцу, але куды падзеліся пліты, за якія былі ўплочаны грошы, і хто праінфармаваў блог Ваўкавыску пра тое, што помнік быў усталяваны? Адказаў няма, але зараз месца, адведзеная пад помнік, выглядае так:
Як Стараволя адзначыла дзень нараджэння Станіслава Жукоўскага


Музея імя Жукоўскага ў Стараволі таксама няма, але затое загадчыца мясцовай бібліятэкі паказала нам шматлікую інфармацыю, якую яна сабрала ў бібліятэцы пра свайго знакамітага земляка, а таксама ўнікальныя экспанаты: партрэт Станіслава Жукоўскага, а таксама копію яго карціны, на якой адлюстраваны менавіта тая старавольская сядзіба, у якой правёў дзяцінства славуты мастак:
Як Стараволя адзначыла дзень нараджэння Станіслава Жукоўскага

Як Стараволя адзначыла дзень нараджэння Станіслава Жукоўскага



Больш гістарычных аб'ектаў пра Станіслава Жукоўскага нам пабачыць не давялося, і мы з марамі пра тое, што некалі ў Стараволе будзе адроджана сядзіба Жукоўскіх і мы зможам пабачыць у ёй хаця б рэпрадукцыі яго карцін, направіліся дахаты.

Даведка Вікіпедыі:

Станісла́ў Юлья́навіч Жуко́ўскі (польск.: Stanisław Żukowski; 13 мая 1875; Ендрыхаўцы, Расійская імперыя — восень 1944, Прушкаў(pl) каля Варшавы, Польшча) — жывапісец, пейзажыст; адзін з найвыбітнейшых прадстаўнікоў свайго жанру канца XIX — першай трэці ХХ стагоддзя.

Польская і расійская мастацкія школы атрыбуюць яго, як польскага і расійскага мастака адначасна.

Паходжанне

Бацькамі Станіслава Жукоўскага былі Юльян Жукоўскі і Марыя з роду Вяржбіцкіх, якія мелі спадчынную сядзібу ў Старой Волі (цяпер вёска ў Пружанскім раёне). Вядомы савецкі даследчык жыцця і творчасці мастака М. Гарэлаў у сваёй грунтоўнай манаграфіі, спасылаючыся на ўспаміны пляменніцы мастака Марыі, адзначае, што за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў Юльян Жукоўскі быў пазбаўлены ўсіх саслоўных і маёмасных правоў.

Аднак паводле іншага меркавання Наталлі Маліноўскай-Франке такое магло здарыцца толькі з тымі, чый удзел у паўстанні быў даказаны і каго высылалі з Беларусі. Сам Юльян хутчэй за ўсё не прымаў удзел у паўстанні, а пазбавіўся родавага маёнтка ў выніку эканамічных санкцый, якія былі накладзены на сем'і паўстанцаў, мясцовую шляхту і каталіцкі касцёл указам пасля паражэння паўстання. Магчыма, кантрыбуцыя была накладзена за ўдзел у паўстанні двух ягоных старэйшых братоў — адзін з якіх знаходзіўся ў кіраўніцтве паўстання, быў непасрэдным паплечнікам Кастуся Каліноўскага, а другі ўзначальваў паўстанцкі атрад. Не здолеўшы выплаціць кантрыбуцыю і падаткі, Юльян страціў сваю нерухомую ўласнасць і быў вымушаны стаць арандатарам у Ендрыхаўцах, дзе й нарадзіўся Станіслаў. Душэўнае і матэрыяльнае ўзрушанне, якое было вынікам здушэння паўстання, пагоршылі псіхаэмацыйны стан Юльяна Жукоўскага

Маці Станіслава, Марыя, паходзіла са шляхецкага роду Вяржбіцкіх з Варшавы. Яна атрымала добрае хатняе выхаванне і адукацыю ў Парыжы, вылучалася сардэчнасцю і далікатнасцю, ведала некалькі замежных моваў і была цудоўнай піяністкай.
Дзяцінства

Станіслаў Жукоўскі нарадзіўся 13 мая 1875 годзе ў вёсцы Ендрыхаўцы каля мястэчка Рось у сям’і Юльяна Жукоўскага і Марыі з роду Вяржбіцкіх, аб чым захаваўся запіс у архіве касцёла пасёлка Рось. Неўзабаве пасля нараджэння Станіслава Жукоўскія вярнуліся ў маёнтак Старая Воля (зараз в. Стараволя) недалёка ад Пружанаў, але ўжо толькі арандатарамі. Тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады Станіслава.

Станіслаў быў малодшым з траіх дзяцей (брат Баляслаў быў старэйшы за Станіслава на 11 гадоў, а сястра Серафіма — на 4 гады). Менавіта малодшага сына больш за ўсё палюбіла маці будучага мастака. Яна вучыла дзяцей замежным мовам і музыцы, заахвочвала іх да малявання. Бацька ж заўважаў толькі аднога старэйшага сына Баляслава і на яго аднаго ўскладаў свае надзеі. Да ўсіх астатніх ён адносіўся суха, амаль па-варожаму.
[правіць] Пачатковая адукацыя

Маючы жаданне даць сыну добрую адукацыю, Юльян Жукоўскі ўвосень 1880 года адвёз Станіслава ў Варшаву на вучобу ў прыватную класічную прагімназію Лагоўскага, дзе Станіслаў прабыў нядоўга. Хутка яго перавялі ў рэальную вучылішча ў Беласток, дзе вучыўся яго старэйшы брат. Менавіта ў вучылішчы Станіслаў з асаблівай ахвотай заняўся маляваннем, якое тут выкладаў выпускнік Маскоўскага Строганаўскага вучылішча, будучы вядомы расійскі пейзажыст і майстар інтэр’ернага жывапісу Сяргей Южанін, які звярнуў увагу на мастацкія здольнасці Станіслава.

Жаданне Станіслава стаць мастаком не падзяляў яго бацька. У якасці пакарання за непаслухмянства свайго сына той часта адсылаў яго на вёску да пастухоў.

У гады навучання ў Беластоку пачынаючым мастаком у 1890 і 1891 гг. былі напісаны два эцюды, на якіх адлюстраваны маёнтак Старая Воля. Гэта адна-павярховы драўляны дом, які сваёй архітэктурай сведчыць пра беларускія барочныя традыцыі на рубяжы XVIII—XIX стст. Дом адметны мураваным порцікам з дзвюма парамі калон паабапал уваходу, якія з'яўляюцца цэнтрам кампазіцыі галоўнага фасада. На калоны абапіраецца двупрыступкавы атык. Пазней, у падчас рускага перыяду жыцця і творчасці, мастак неаднаразова будзе вяртацца да матыву роднага дома. Гэты матыў праходзіць праз карціны «Май» (1895—1896 гг), «Раз'езд назолку» (1902 г, Адэскі мастацкі музей), «Бяссонная ноч. Золак» (эскіз да карціны. 1903 г.) і інш.
[правіць] Адукацыя ў Маскве

У 1892 годзе Станіслаў пакідае Беласток і таемна ад’яжджае ў Маскву, каб паступіць у вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідзтва. У дакументах, пададзеных у вучылішча, ён дадае сабе два гады ўзросту, каб не прад’яўляць заяву на паступленне ад імя бацькоў. У выніку 19-гадовы ўзрост даў яму магчымасць без дазволу бацькі паступіць у навучальную ўстанову, але толькі ў якасці вольнага наведвальніка, паколькі навучэнцамі маглі стаць юнакі ва ўзросце 12-18 гадоў. Распрацаваць такі план яму ўдалося, імаверна, не без дапамогі Сяргея Южаніна.

У Маскоўскім вучылішчы Жукоўскі праходзіць чатырохгадовы курс навучання, які ўключаў арыгінальны, галаўны, фігурны і натурны класы. Яго выкладчыкамі былі С.Каровін, Мікалай Касаткін(ru), Канстанцін Савіцкі(ru), Абрам Архіпаў(ru), Леанід Пастарнак(ru). Вызначальны ўплыў на станаўленне Станіслава Жукоўскага як мастака аказаў Васіль Паленаў(ru), які фармальна не з'яўляўся яго настаўнікам, аднак майстэрню Паленава юнак часта наведваў у вольныя часы. У В.Паленава Жукоўскі навучыўся надаваць сваім пейзажам яскравы і сакавіты каларыт. Вітольд Бялыніцкі-Біруля, найбліжэйшы сябра і аднаклясьнік Жукоўскага, ўспамінаў:

Паленаў захапляў сваіх вучняў сілаю фарбаў прыроды, якую пісаў... з яго прыходам ў вучылішча мы пачалі разумець фарбы, шукаць колер: да яго мы гэтага не ведалі.

С. Жукоўскі шмат працуе на пленэры, актыўна выстаўляецца на вучнёўскіх выстаўках. У пачатку сакавіка 1895 году ён атрымлівае білет «для свободного проживания во всех городах м местностях Российской Империи» (з дазволам маляваць эцюды з натуры) тэрмінам з 6 сакавіка па 1 верасня 1895 года з далейшым падаўжэннем на тэрмін 23 жніўня — 1 студзеня 1896 года. Гэты час ён праводзіць на Гродзеншчыне. Тут былі намаляваны карціны «Нёман» (1895 г, Музей выяўленчых мастацтваў Татарыі), «Лес. Папараці» (1895 г, Дзяржаўная Траццякоўская галерэя) і іншыя.

годзе Канстанцін Савіцкі, настаўнік Жукоўскага, садзейнічае адпраўцы ў Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў 24-й перасоўнай выстаўцы вучнёўскай работы С.Жукоўскага «Памешчыцкі дом». Пейзаж экспанаваўся пад назвай «Раніца». Адгэтуль і да 1918 года Станіслаў Жукоўскі прымае ўдзел ва ўсіх выстаўках перасоўнікаў.

У 1897 годзе Жукоўскі бліскуча здае экзамены, атрымлівае два малыя срэбраныя медалі за эцюд і малюнак і пачынае пісаць карціну на Вялікі срэбраны медаль. У гэтым жа годзе ён ладзіць шлюб з сяброўкай па вучылішчу Аляксандрай Ігнацьевай. Яе постаць можна заўважыць у такіх пейзажах і інтэр’ерах мастака, як «Бяссонная ноч», «Апошні акорд», «Журботныя думкі». У 1897 годзе Жукоўскі накіроўвае ў Савет выкладчыкаў вучылішча просьбу перавесці яго з вольных наведвальнікаў у навучэнцы. Гэтая просьба была задаволена, што дало мастаку магчымасць атрымаць пасведчанне аб выключэнні з падатнага стану.

Увосені 1898 годзе ў вучылішча прыйшоў выкладаць Ісак Левітан і для Жукоўскага настала пара самага напружанага вёчнёўства. У яго малады мастак вучыўся працаваць на пленэры і выбіраць эцюдныя матывы. Аднак, калі ў Левітана гэтыя матывы ўвасабляліся ў вялікія эпічныя і нават драматычныя палотны, то ў Жукоўскага яны ўвасаблялі камерныя палотны рамантычна-журботнай танальнасці. Сёлета ж Жукоўскі піша этапную для сябе «Вясновую ваду», якую з выставы перасоўнікаў купляе Расійскі музей імператара Аляксандра ІІІ.

У 1899 годзе С. Жукоўскі стварае яшчэ адзін этапны твор — «Ноч пад месяцам». За гэтую карціну 5 красавіка 1901 года Жукоўскі падае прашэнне прысудзіць яму Вялікі срэбраны медаль. Медаль быў прысуджаны і, згодна са статутам Маскоўскага мастацкага таварыства, членам якога С. Жукоўскі становіцца ў 1899 годзе, гэта ўзнагарода прынесла Жукоўскаму званне класнага мастака.

Карціны Станіслава Жукоўскага:
С. Жуковский. Былое



С. Жуковский. Брошенная терраса



Гостиная в Брасовской усадьбе




Прикрепленный файл (брош тер.jpg, 147774 байт<!--, скачан: 248 раз-->)








 

Дача






Прикрепленный файл (интерьер 1920.jpg, 260267 байт<!--, скачан: 418 раз-->)

 






Бессонная ночь





 

Крыніцы: Вікіпедыя
http://forum.vgd.ru/614/31748/0.htm?a=stdforum_view&o=

Новости из этой категории

0 Комментариев