26-28 чэрвеня ГрДУ імя Я.Купалы запрашае ў трохдзённую школу падрыхтоўкі гідаў. Паездка праз Ружаны

26-28 чэрвеня ГрДУ імя Я.Купалы запрашае ў трохдзённую школу падрыхтоўкі гідаў. Паездка праз Ружаны

З 26 па 28 чэрвеня 2015 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдуць заняткі ў трохдзённай школе падрыхтоўкі гідаў.

Вучоба ў школе ўключае ў сябе лекцыі, экскурсіі, наведванне аб'ектаў гісторыі і культуры на працягу трохдзённай навукова-метадычнай паездкі (т.зв. «школа на колах») па мястэчках (штэтлах) заходнебеларускага рэгіёну і ажыццяўляецца ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Маршруты па штэтлах. Аб'екты яўрэйскай культурнай спадчыны ў трансгранічным турызме». Партнёры праекта - Цэнтр «Брама гродскага - Тэатр NN» (Люблін, Польшча) Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (Гродна, Беларусь), Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей (Навагрудак, Беларусь), Цэнтр сацыяльна-эканамічных ініцыятыў (Ярэмча, Украіна) і Ровенскі цэнтр маркетынгавых даследаванняў (Роўна, Украіна).

        Навучанне праводзяць спецыялісты ў галіне іудаікі, гісторыкі і краязнаўцы.

Маршрут навукова-метадычнай паездкі: Гродна - Астрына - Жалудок - Радунь - Іўе - Ашмяны - Валожын - Навагрудак - Мір - Дзятлава - Слонім - Ружаны - Лунна - Індура - Гродна.

Вучні школы гідаў будуць мець перавагу для ўдзелу ў аб'ездзе па трансгранічнаму маршруце (Польшча-Украіна-Беларусь), які адбудзецца восенню 2015 года.

Праект фінансуецца сумесна Еўрапейскім Саюзам са сродкаў Еўрапейскага інструмента партнёрства і суседства ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча - Беларусь - Украіна 2007-2013».

         Кантакты 

Тэл.: +375 (29) 780-34-75 Сяргей Піваварчык

E-mail: pivovar@grsu.by

Крыніца: www.grsu.by

Фота: www.gs.by

Новости из этой категории

0 Комментариев