Палявы семінар-летнік ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзіць у вёсцы Залессе

Палявы семінар-летнік ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзіць у вёсцы Залессе
Палявы семінар-летнік ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзіць у вёсцы Залессе

Чарговы, ужо 7-мы, палявы летнік-семінар «Начныя жыхары ляСОЎ» праходзіць 6-8 красавіка. Месцам правядзення летніка традыцыйна з’яўляецца вёска Залессе Пружанскага района Брэсцкай вобласці. Для тых, хто мае праграмму Google Earth, каб убачыць як выглядаюць ваколіцы месца правядзення летніку, дастаткова ў поле пошуку ўвесці наступныя каардынаты N52 43 52,22 E24 17 25,18). Вёска, а дакладней хутар, размешчаны ў ваколіцах Белавежскай пушчы, на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае. Арганізатарам летніку з’яўляецца Брэсцкае абластное аддзяленне ГА «АПБ». Сёлета праграмма летніку будзе складацца з трох блокаў: тэарэтычнага, працоўнага і экскурсійна даследчага. Першы з іх – тэарэтычны, будзе прысвечаны тэорыі і практыкіе выяўленняў і аховы месцаў абітання ахоўваемых відаў жывёл і раслін (заканадаўчая база, пошук месцаў абітання, падрыхтоўка неабходных дакументаў, супрацоўніцтва з FSC/SGS, выкарыстанне базы дадзеных ЛВПЦ і інш). У рамках працоўнага блоку як заўсёды запланаваны выраб штучных гнездавых скрынь (гэтым разам пераважна для сонь) і праца па добраўпарадкаванню базы лагеру. І трэці блок будзе прысвечаны ўліку соў (у тым ліку праверцы усіх вядомых раней тэрыторый барадатай кугакаўкі).

Размяшчэнне ўдзельнікаў (безкаштоўна) плануецца ваўтульных, цёплых, драўляных вясковых дамах. Кошт удзелу (выдаткі на харчаванне) складзе ад 25 000 да 30 000 рублёў/дзень і будзе залежыць ад колькасці удзельнікаў. Пры сабе абавязкова неабходна мець дыванік, спальны мяшок і гумовыя боты (пажадана балотныя боты), а таксама асабісты посуд і прысмакі.

Тэлефон для даведак 7253216 Андрэй Абрамчук

Крыніца: сайт ГА "Ахова птуўак Бацькаўшчыны"

Новости из этой категории

0 Комментариев