80 гадоў з дня нараджэньня Ціхана Барана

80 гадоў з дня нараджэньня Ціхана Барана
80 гадоў з дня нараджэньня Ціхана Барана

Ці́хан Максі́мавіч Бара́н (4 красавіка 1932, в. Байкі Косаўскага павету Палескага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая — 22 студзеня 1944) — беларускі падпольнік, партызан, які паўтарыў подзьвіг братоў Цубаў й Івана Сусаніна.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся і жыў у вёсцы Байкі (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці). Бацька — Максім Іванавіч, маці — Дар’я Іванаўна; акрамя Ціхана, мелі яшчэ трох сыноў і дзьвюх дачок.

У 1940 року Ціхан Баран пад уплывам свайго дзядзькі Лявона, за польскім часам чальца КПЗБ, уступіў у піянэры, а ягоныя старэйшыя браты сталі камсамольцамі. Усе разам яны займаліся арганізацыяй антыфашысцкага падпольля на Ружаншчыне. Узімку 1942 у выкапанай ля іхняга дому зямлянцы пачала дзейнічаць партызанская друкарня. Неўзабаве гэтае месца стала штабам па кіраўніцтве партызанскім рухам; амаль рок тут жылі Язэп Урбановіч і Мірон Крыштафовіч, кіраўнікі антыфашысцкага камітэту барацьбы з акупантамі.

У чэрвені 1943 року нацысты даведаліся пра існаваньне друкарні, аднак дакладнага месцазнаходжаньня яе высьветліць ня здолелі. Пасьля хвалі арыштаў падпольшчыкаў сям’я Баранаў вырашыла сыходзіць у лес. Ціхан Баран стаў лепшым сувязным у партызанскім атрадзе імя С. М. Кірава. 22 студзеня 1944, знаходзячыся на заданьні ў роднай вёсцы Байкі, быў схоплены гітлераўцамі. Даведаўшыся, што ён партызан, нацысты загадалі Ціхану адвесьці іх у атрад. Аднак хлапец доўга вадзіў іх па лесе, урэшце рэшт завёўшы ў балота. Ціхан Баран быў застрэлены, аднак і зь нямецкага атраду нібыта здолеў уратавацца толькі адзін чалавек.

Памяць

На доме, дзе жыла сям’я Баранаў, усталяваная мэмарыяльная дошка ў гонар Ціхана Барана. Ягонае імя носіць вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці.

Крыніца: Вікіпедыя

Новости из этой категории

1 Комментарий

  • 05.04.2012
    14:48
    Renessaince

    У Вікіпэдыі з часу гэтай публікацыі дадаліся новыя зьвесткі пра гібель Ціхана Барана: неафіцыйная, так бы мовіць, вэрсія. На жаль, гэтыя зьвесткі аўтарытэтнымі крыніцамі (прынамсі пакуль) пацьвердзіць няма магчымасьці, таму яны найхутчэй будуць неўзабаве зь Вікіпэдыі выдаленыя. Думаю, што можна было б захаваць іх прынамсі на пружанах.нэт.Тым ня меней, як бы ні было на самой справе, факту зьнішчэньня амаль 1000 жыхароў вёскі Байкі і спаленьня 120 яе двароў не адмаўлялі ні ацалелыя жыхары, ні самі нацысты. Болей пра гэта ў артыкуле пра вёску Байкі на Вікіпэдыі. На жаль, спасылку па-ранейшаму падаць не магу. Шукайце рукамі.