105 гадоў з дня нараджэння Язэпа Урбановіча

105 гадоў з дня нараджэння Язэпа Урбановіча
105 гадоў з дня нараджэння Язэпа Урбановіча

Язп Пўлавіч Урбанвіч (3 красавіка 1907, в. Шэйпічы, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці — 10 ліпеня 1944, в. Варанілавічы, Пружанскі раён) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падпольля і партызанскага руху на Берасьцейшчыне. Стрыечны брат Міхася Забэйды-Суміцкага.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 3 красавіка 1907 ў в. Шэйпічы (цяпер у Пружанскім раёне). Вучыўся ў Зельзінскай аднакляснай школе, Віленскай беларускай гімназіі.

Сябра КПЗБ з 1928 р. З 1930 сакратар Баранавіцкага, Берасьцейскага акруговых камітэтаў КПЗБ. У 1931 зьняволены за рэвалюцыйную дзейнасьць. Вызвалены ў 1934.

У пачатку нямецкай акупацыі Польшчы разам са сваім таварышам прабраўся праз акружэньне ў Варшаву, каб выратаваць свайго стрыечнага брата Міхася Забэйду-Суміцкага. Але той быў настолькі хворы, што ня здолеў ісьці зь імі. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у 1939 — старшыня Ружанскага пасялковага савету.

Са жніўня 1941 — на акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі, адзін з арганізатараў раённых антыфашысцкіх арганізацыяў (падпольны псэўданім Максім), сакратар Ружанскага раённага антыфашысцкага камітэту. У 1942 року прапанаваў сваім знаёмым з часу Віленскай беларускай гімназіі атаманам Беларускай народнай грамады ўтварэньне Антыфашыстоўскага камітэту і каардынацыю дзейнасьці. «Камітэт барацьбы зь нямецкімі акупантамі» быў створаны ў жніўні таго ж року ў Берасьці (у 1943 перайменаваны на Берасьцейскі абласны антыфашыстоўскі камітэт), узначаліў яго Язэп Урбановіч. Арганізаў разгром нямецкага гарнізону ў Косаве 2 жніўня 1942. У чэрвені-ліпені 1943 — камандзір партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі.

Загінуў 10 ліпеня 1944, перад самым прыходам савецкіх войскаў. Паводле некаторых зьвестак, быў забіты партызанамі-марадзёрамі, якія рабавалі царкву ў вёсцы Варанілавічы. Пахаваны ва ўрочышчы Гута-Міхалін Івацэвіцкага раёну.

Памяць

Імем Язэпа Ўрбановіча названыя вуліцы ў Косаве, Пружанах, Ружанах, Варанілавічах. У Ружанах таксама ягонае імя носіць сквер, стаіць помнік, адкрытая мэмарыяльная дошка.

Крыніца: Вікіпедыя

Новости из этой категории

0 Комментариев