80 гадоў Мікалаю Аляксандравічу Мікуліку

80 гадоў Мікалаю Аляксандравічу Мікуліку
80 гадоў Мікалаю Аляксандравічу Мікуліку

Мікала́й Алякса́ндравіч Міку́лік (26 сакавіка 1932, вёска Зарэчча, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці) — беларускі навукоўца ў галіне прыкладной матэматыкі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафэсар (1991). Заслужаны працаўнік адукацыі Беларусі (1995).

Жыцьцяпіс

У 1956 року скончыў БДУ, працаваў настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы ў вёсцы Глівін Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Ад 1957 — лябарант, асыстэнт, старэйшы выкладчык у Беларускім дзяржаўным політэхнічным інстытуце. У 1975—1998 і 1999—2010 — загаднік катэдры вышэйшай матэматыкі машынабудаўнічага профілю БДПА (цяпер БНТУ).

Аўтар больш за 350 навуковых і навукова-мэтадычных дапаможнікаў, у тым ліку 10 навучальных дапаможнікаў, дзьвюх манаграфіяў, двух вынаходніцтваў і трох патэнтаў.

Новости из этой категории

0 Комментариев