Юлія Цяльпук прэтэндуе на “Залаты апостраф”

Юлія Цяльпук прэтэндуе на “Залаты апостраф”
Юлія Цяльпук прэтэндуе на “Залаты апостраф”



Названыя намінанты традыцыйнай літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” за найлепшыя публікацыі ў 2011 годзе.

Проза: Славамір Адамовіч, Ігар Бабкоў, Ева Вежнавец, Аксана Спрынчан, Макс Шчур.

Паэзія: Віктар Жыбуль, Ігар Канановіч, Мікола Касцюкевіч, Ігар Сідарук, Ірына Хадарэнка.

Дэбют: Марына Варабей, Змітрок Кузменка, Алесь Плотка, Юлія Цяльпук, Наталля Ярмольчык.

Акрамя таго, “Дзеяслоў” уручыць прэмію аднаму са старэйшых пісьменнікаў – за ўклад у сучасную беларускую літаратуру. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца пры канцы сакавіка.

Юлія Цяльпук, нашая зямлячка. Публікавалася ў 2011 годзе ў часопісе "Дзеяслоў". З яе вершамі можна пазнаёміцца тут

Прагаласаваць за намінантаў можна тут.

Крыніца: Сайт кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Новости из этой категории

0 Комментариев