Паўлу Казлоўскаму - 70 гадоў

Паўлу Казлоўскаму - 70 гадоў
Паўлу Казлоўскаму - 70 гадоў

Па́вал Па́ўлавіч Казло́ўскі (9 сакавіка 1942, Нямеччына) — беларускі вайсковы дзяяч, другі міністар абароны Рэспублікі Беларусь.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Нямеччыне, куды сям’я была вывезеная на прымусовыя працы з роднай вёскі Ваўкаўня (або Ваўкоўня) Пружанскага раёну, у сям’і селяніна. Беларус.

Па сканчэньні школы (1961) вучыўся ў Ташкенцкай агульнавайсковай каманднай вучэльні (скончыў у 1965). Служыў у Сярэднеазіяцкай, Маскоўскай, Закаўкаскай, Паўночна-Каўкаскай ваеннай акругах на пасадах камандзіра роты, начальніка штабу палку, камандзіра палку, начальніка штабу дывізіі, камандзіра дывізіі.

Скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1971—1974) і Генштабу (1985—1987). З 1978 дараднік камандзіра брыгады ў Анголе. У 1987 накіраваны ў Беларускую вайсковую акругу на пасаду першага намесьніка камандуючага арміяй. З 1989 камандуючы 28-й агульнавайсковай арміяй у Гародні. 3 1991 начальнік штабу — 1-ы намесьнік камандуючага войскамі БВА.

З 22 красавіка 1992 — міністар абароны Рэспублікі Беларусь. Адзначыўся звальненьнямі з войска беларускіх афіцэраў, сябраў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў.

Сышоў у адстаўку разам з урадам пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. 5 верасьня 1994 загадам Аляксандра Лукашэнкі паніжаны ў званьні да генэрал-лейтэнанта за карыстаньне службовым становішчам у асабістых мэтах (пры сьвяткаваньні вясельля ўласнага сына і дачкі Мечыслава Грыба). Тым ня меней, праведзенае пасьля сьледзтва не ўстанавіла фактаў нанесенага ўрону і злоўжываньня паўнамоцтвамі.

Да 2001 року зьяўляўся сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

У 2001 вылучаўся ў кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, аднак не сабраў неабходнай колькасьці подпісаў. На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 року зьяўляўся даверанай асобай Андрэя Саньнікава.

Цяпер узначальвае грамадзкую арганізацыю «Міжнародная фундацыя рэабілітацыі здароўя былых вайсковых службоўцаў».

Сям’я

Бацька адразу па вызваленьні ў 1945 пайшоў на фронт і загінуў пад Кёнігзбэргам, і маці адна гадавала пяцёх дзяцей (памерла ў 1977). Браты і сёстры жывуць і працуюць у Беларусі.

Жонка Натальля Рыгораўна па спэцыяльнасьці эканаміст. Маюць трох дзяцей. Старэйшая дачка Алена нарадзілася ў Грозным. Цяпер жыве ў Маскве, з мужам гадуюць сыноў Андрэя і Станіслава. Сын Андрэй нарадзіўся ў Маскве, жыве і працуе ў Беларусі, жанаты з дачкой Мечыслава Грыба, мае сыноў Міхаіла і Аляксея. Малодшы сын Павал нарадзіўся ў Ерэване, у 2008 ажаніўся.

Кар’ера

Два званьні — маёра і падпалкоўніка (1975) — атрымаў датэрмінова. Палкоўнік (1981), генэрал-лейтэнант (1989), генэрал-палкоўнік (1993), генэрал-лейтэнант (1994).

Крыніца: Вікіпедыя

Новости из этой категории

0 Комментариев