110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)
110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Янка Хвораст. 1938 г.


Я.Хвораст нарадзіўся ў в. Кацёлкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго маці Захвея Васільеўна была вядомай на ўсё наваколле спявачкай, глыбокай знаўцай народнай песні. Стрыечны брат Янкі Хвораста Рыгор Раманавіч Шырма запісаў ад яе шмат беларускіх народных песень, якія потым увайшлі ў рэпертуар Дзяржаўнага ансамбля песні і танца пад яго кіраўніцтвам.

Сваю адукацыю Янка Хвораст набываў спачатку ў польскай гімназіі, потым, пераехаўшы ў Вільню ў 1926 годзе паступіў у Віленскую беларускую гімназію, якая не толькі давала грунтоўныя веды, але і дапамагала моладзі ў вызначэнні далейшага жыццёвага шляху. Акрамя вучэбных заняткаў Янка Хвораст з цікавасцю наведваў гімназійныя гурткі, удзельнічаў у тэатральных пастаноўках, спяваў у хоры, якім кіраваў Р.Шырма, але юнака ўсё больш вабіла мастацтва танца. Захапленне танцамі, жаданне зразумець азы харэаграфіі, вывучыць яе законы прывяло Я.Хвораста ў прыватную балетную школу, дзе ён займаўся ўвесь вольны ад вучобы час.
110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Атэстат сталасці. 1928 г.


Па заканчэнні гімназіі Я.Хвораст у 1929 годзе паступіў на філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя. Ва ўніверсітэцэ, таксама, як і ў гімназіі, арганізаваў і кіраваў студэнцкім танцавальным гуртком.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Танцавальная група Віленскай беларускай гімназіі (сядзіць другі злева Я.Хвораст). 1927 г.


У 1935 г., атрымаўшы дыплом магістра філасофіі, на працягу амаль трох гадоў ніяк не мог уладкавацца на працу – перашкаджалі беларускае паходжанне, праваслаўнае веравызнанне, спачуванне беларускаму адраджэнскаму руху.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Дыплом магістра філасофіі. 1935 г.


У 1938 годзе пашчасціла атрымаць месца настаўніка польскай і лацінскай моў, а таксама псіхалогіі і логікі ў Вілейскай гімназіі.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Пасведчанне настаўніка Вілейскай гімназіі. 1938 г.


Пасля ўз’яднання ўсходніх і заходніх абласцей Беларусі па даручэнні беларускага ўрада Р.Р. Шырмам у Беластоку быў створаны Беларускі ансамбль песні і танца, пазней перайменаваны ў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу. Арганізацыя танцавальнай групы ансамбля была даручана Янку Хворасту, які адначасова стаў яго салістам і балетмайстрам. За вельмі кароткі тэрмін былі падрыхтаваны пяць народных танцаў, якія былі ўхвалены мастацкім саветам. У хуткім часе былі арганізаваны гастролі па Беласточчыне і іншых рэгіёнах Беларусі. Яны прынеслі і першыя поспехі.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Танцавальная група Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і танца (сядзіць у цэнтры Я.Хвораст). 1940 г.


У сваю першую вялікую гастрольную паездку за межы рэспублікі па маршруце Масква – Каўказ – Урал – Ленінград калектыў адправіўся ў маі 1941 года, але вайна ўнесла свае карэктывы. Я.Хвораст разам з ансамблем быў эвакуіраваны ў Краснаярск. Адтуль распачаліся шматлікія гастрольныя паездкі па Урале і Сібіры, рэспублікам Сярэдняй Азіі. І ўсюду выступленні калектыва выклікалі вялікую цікавасць у гледачоў, у тым і ліку і танцы, пастаўленыя Я.Хворастам, і яго асабістыя сольныя нумары.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

“Бульба”. 1940 г.


110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

“Чардаш”. 1954 г.


У канцы 1943 года ансамбль вярнуўся ў Беларусь, у вызваленую ад ворага Навабеліцу. І ўжо 31 снежня 1943 года падчас налёту нямецкай авіяцыі давалі свой першы канцэрт на роднай зямлі.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Я. Хвораст. “Беларускае гулянне”. Мантаж. 1943 г.


Я.Хвораст у складзе ансамбля і як саліст выступаў на заводах і фабрыках, у ваенных шпіталях, на перадавой і ў партызанскіх атрадах.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Камандзіровачнае пасведчанне. 1944 г.


Пасля поўнага вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў калетктыў ансамбля пераехаў у Гродна.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Дакументы аб удзеле Я.Хвораста ў фізкультурным парадзе ў Маскве. 1945 г.


110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Я. Хвораст. “Лявоніха”. Эскіз для фізкультурнага парада ў Маскве. 1945 г.


Балетмайстар Я.Хвораст сістэматычна пашыраў рэпертуар ансамбля, прыдумваючы ўсё новыя і новыя пастаноўкі танцаў, з энтузіязмам займаўся падборам новых маладых кадраў, адточваўў сваю ўласную танцавальную тэхніку і клапаціўся пра прафесіянальны ўзровень сваіх калег.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Бульба”. Т.Мяшкова і Я.Хвораст. 1949 г.


110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

“Рускі жартоўны”. М.Сцепанец і Я.Хвораст. 1957 г.


У выніку 10-гадовай працы ў гэтым калектыве Янка Хвораст распрацаваў і паставіў звыш 60 танцаў, танцавальных кампазіцый, мініяцюр.У 1951 годзе танцавальная група ансамбля спыніла сваё існаванне.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Пасведчанне балетмайстра Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і танца. 1950 г.


У 1953 годзе Я.Хвораста запрасілі ў якасці саліста балета ў Беларускую дзяржаўную філармонію, дзе да 1960 года ён уваходзіў у склад балетнай групы эстраднага ансамбля. Калектыў вельмі много гастраляваў па гарадах былога Савецкага Саюза, радуючы гледачоў сваім майстэрствам. Янка Хвораст у гэты час, акрамя танцавальных сольных выступленняў працягваў і сваю пастановачную дзейнасць. Для калектыва Белдзяржфілармоніі ён ажыццявіў 10 пастановак народных танцаў.

Па заканчэнні сцэнічнай кар’еры Я. Хвораст больш увагі змог удзяліць педагагічнай і шэфскай дзейнасці. Некаторы час працаваў выкладчыкам у Мінскім харэаграфічным вучылішчы, кансультантам Рэспубліканскага Дома народнай творчасці, аказваў значную дапамогу самадзейным калектывам, асабліва самадзейным калектывам Гродзенскай вобласці: для Сморгонскага народнага ансамблям песні і танца імя Агінскага паставіў песенна- харэаграфічную кампазіцыю “Паланез Агінскага” і шэраг танцаў, звязаных з гісторыяй Смаргоншчыны; для навагрудскага народнага ансамбля песні і танца “Свіцязь” Я.Хворастам была падрыхтавана кампазіцыя “Світанне над Свіцяззю” – шматпланавы твор з музыкай, напісанай І.Лучанком, дэкламацыяй, аўтарам тэкста якой быў Я.Хвораст, харэаграфічнымі нумарамі і хорам; для самадзейных харэаграфічных калектываў рэспублікі – ваўкавысскай “Маладосці”, дзятлаўскага “Лянка”, лідскай “Лідчанчы” і інш. Янкам Хворастам былі створаны сцэнічныя варыянты традыцыйных беларускіх танцаў “Падушачка”, “Таўкачыкі”, “Мікіта”, “Козачка”, кадрыляў “Котчынская”, “Бараўская”, карагодаў “Пойдзем, пойдзем лугам”, “Дзявочы”, “Лірычны”, “Вішанька” і іншыя.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

“Калыханка”, “Паланэз”. Словы Я.Хвораста. 1964 г.


110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

“Крыжачок”. Словы і запіс танца Я.Хвораста. 1960-я гг.


За значны ўклад у развіццё беларускага танцавальнага мастацтва Я.Хвораст быў узнагароджаны медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, а ў 1977 годзе яму было нададзена званне заслужанага работніка культуры Беларусі.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Пасведчанне да медаля “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.”. 1946 г.


110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Грамата Вярхоўнага Савета БССР. 1949 г.


Янка Хвораст быў нястомным збіральнікам беларускага танцавальнага фальклору. Ён запісаў і паставіў дзесяткі народных танцаў, якія часткова ўвайшлі ў зборнікі “Беларусія танцы” (Мінск, 1974, 1977), “Танцы Янкі Хвораста” (Мінск, 1991). Але ж большая частка яго танцавальнай спадчыны яшчэ чакае свайго часу.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

“Козачка”. Эцюд. Запіс Я.Хвораста. 1960-я гг.


110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

“Лянок”. Эцюд. Запіс Я.Хвораста. 1960-я гг.


110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Кніга Я.Хвораста “Белорусские танцы”. 1974 г.


110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Кніга Я.Хвораста “Белорусские танцы” (1977) і зборнік “Танцы Янкі Хвораста” (1991).


110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Янка Хвораст. 1946 г.


Я.Хвораст пайшоў з жыцця 1 ліпеня 1983 года. Асабісты архіў майстра захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы пад нумарам 27 і складаецца з 357 аддзінак захавання. Матэрыялы падрыхтавалi Таццяна Жук, Марына Ліс, навуковыя супрацоўнікі аддзела бібліятэкі.

________________________________________________________________________________________________________


110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

22 февраля 2012 г. в 15.00 в информационно-выставочном центре Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси (ул. Сурганова, 15, 1 этаж, к. 110) состоялась презентация юбилейной выставки “Жыццё ў танцы”, посвященной 110-летию со дня рождения талантливого белорусского танцовщика, балетмейстера, собирателя белорусского хореографического фольклора Янки (Ивана Марковича) Хвороста (1902–1983).

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)


Основу экспозиции, рассказывающей о жизненном и творческом пути Янки Хвороста, составляют документы и материалы из его личного архива, который хранится в отделе редких книг и рукописей библиотеки.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)


Среди экспонатов – биографические материалы: аттестат зрелости, диплом магистра философии, удостоверения личности и др. Деятельность Я. Хвороста, как неутомимого собирателя белорусского танцевального фольклора, отражают многочисленные записи белорусских народных танцев, хороводов, кадрилей, хореографических композиций.
110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)


На выставке представлены два издания сборника “Белорусские танцы” за 1974 и 1977 гг., сборник «Танцы Янкі Хвораста» (1991), которые включают белорусские танцы, записанные Я. Хворостом.
110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

Экспозицию сопровождают редкие и интересные фотографии самого Я. Хвороста и фрагментов танцев в его исполнении, фотографии танцевальной группы Виленской белорусской гимназии, солистов Белорусского государственного ансамбля песни и танца, а также афиши концертов с участием Янки Хвороста.

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)

110 год з дня нараджэння Янкі (Івана) Хвораста (дапоўнена)


TUT.BY
ЦНБ НАН Беларуси
Вікіпедыя

Новости из этой категории

2 Комментария

  • 24.02.2012
    09:04
    Зьміцер

    Стрнно, что в мае планируют устроить фестиваль в честь юбилея Рыгора Ширмы на его родине - в Шакунах, а про юбилей Янки Хвороста, который родился в деревне напротив (Котёлках) и не вспоминают...Мот на молодёжной весне назвать танцевальную номинацию в честь Янки Хвороста???

  • 26.02.2012
    11:37
    Renessaince

    Так, сапраўды, як заўважана ў артыкуле на Тут.баі, Янкава спадчына яшчэ не ацэненая як сьлед. Параўноўваючы з тым самым сваяком Рыгорам Шырмам, зь якім яны супрацоўнічалі даволі працяглы час — а ці ёсьць дзе вуліцы Янкі Хвораста?