19 студзеня ў 12.00 - лёгкія чытанні і выстава твораў Алены Лось у Пружанскім Палацыку

19 студзеня ў 12.00 - лёгкія чытанні і выстава твораў Алены Лось у Пружанскім Палацыку

Лёгкія чытанні: Вольга Дзімітруковіч чытае Алену Лось.

Самая "галоўная дарослая па дзіцячым кніжкам" у Пружанах - дырэктарка Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэкі імя Алены Лось Вольга Дзімітруковіч пачытае кніжку мастачкі Алены Лось "Дзесяць дзён у Барку".
Кніга «Дзесяць дзён у Барку» убачыла свет у 1984 г. у выдавецтве «Юнацтва».
Аўтарам апавяданняў, змешчаных на старонках побач з ілюстрацыямі, з'яўляецца сама мастачка. Пяць гадоў запар у канцы 70 г. Алена Георгіеўна кожнае лета ездзіла ў невялічкую вёсачку Млынок, што стаіць на беразе Прыпяці на Гомельшчыне. А ў выніку сабраны матэрыял і лёг у аснову кнігі, толькі Млынок пераўтварыўся ў Барок.
Запрашаем 19 студзеня на чытанні і невялікую выставу твораў Алены Лось.
Пачатак у 12.00.

Крыніца: www.facebook.com

Новости из этой категории