Мікола Папека адзначыў 50-годдзе

Мікола Папека адзначыў 50-годдзе
Мікола Папека адзначыў 50-годдзе

Мікола Папека нарадзіўся 28 снежня 1961 года ў вёсцы Турная Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Ён пачаў пісаць вершы яшчэ з дзіцячага ўзросту, меў публікацыі ў часопісе «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» ды іншых перыёдыках.

З 1986 г. жыве ў вёсцы Лінава Пружанскага раёна. Працаваў пчаляром у тутэйшым лясніцтве, цяпер - на ўласнай гаспадарцы.

Пра асноўныя вытокі сваёй творчасці распавёў сам Мікалай Папека:

- Тут вельмі вялікую ролю адыграла, бясспрэчна, прырода мясцовая, вёска, дзе я нарадзіўся. Гэта Івацэвіцкі раён, Светавольскі сельсавет, вёска Турная. Вёска сапраўды аказалася вельмі цікавая, прыгожая і адметная тым, што прырода ў гэтай вёсцы ўнікальная. Там, па сутнасці, растуць эндэмікі раслін, якія з’яўляюцца ў Беларусі вельмі рэдкімі: карэльская бяроза, чорная бяроза, чарамша. Я ў дзяцінстве бачыў і чарапах, і ўюноў, і тыя дрэвы - велічныя вольхі, арэшнік. І якраз на маіх вачах пачалася меліярацыя, якая, па сутнасці, і пачала губіць гэтую прыроду.

На дадзены час Мікола Папека піша вершы і працягвае займацца любімаю справаю - пчалярствам.

Налета спаўняецца 200 гадоў нашаму земляку Юзафу Ігнацыю Крашэўскаму, песняру Вялікага Княства Літоўскага і сябру дэмакратыі. Спадар Папека пачаў працу над перакладам яго паэмы “Сялянка”.

Віншуем Вас, спадар Папека! Доўгіх і плённых Вам гадоў жыцця.

Новости из этой категории

1 Комментарий

  • 01.01.2012
    22:35
    Renessaince

    Во, пераклад Крашэўскага — гэта файная справа. Далучаюся да віншаваньняў і ў дадатак пажадаю Міколу і новых прэміяў за ўласныя вершы!