20 год назад у Пружанскім раёне абвясцілі роспуск СССР і стварэньне СНД

20 год назад у Пружанскім раёне абвясцілі роспуск СССР і стварэньне СНД
20 год назад у Пружанскім раёне абвясцілі роспуск СССР і стварэньне СНД

Афіцыйнай нагодай для сустрэчы трох лідараў саюзных рэспублік у Белавескай пушчы было абмеркаваньне пытаньня паставак нафты й газу. Сустрэча была заплянаваная яшчэ 20 кастрычніка ў падмаскоўным Нова-Агарове падчас распрацоўкі новага праекту Саюзнай дамовы.

7 сьнежня ўдзельнікі сустрэчы прыбылі на ваенны аэрадром у Засімавічах, адкуль накіраваліся ў Белавескую пушчу. У складзе беларускае дэлегацыі былі прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч, ягоны намесьнік Міхаіл Мясьніковіч, міністар замежных справаў Пётар Краўчанка, старшыня КДБ Эдуард Шыдлоўскі і інш. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, які таксама быў запрошаны на сустрэчу, у апошні момант адмовіўся ад удзелу, спаслаўшыся на тэхнічныя непаладкі з самалётам, і застаўся ў Маскве.

Увечары 7 сьнежня трыма бакамі былі вызначаныя далейшыя накірункі працы. Удзельнікі перамоваў прызналі небясьпеку некантраляванага разваду СССР, канстатавалі факт ягонага распаду і неабходнасьць захаваньня «ваеннай зьвязкі» між дзяржавамі. Было вырашана падрыхтаваць адмысловую дамову, удзел у стварэньні якой узялі юрысты, прадстаўнікі ад кожнага з бакоў. Па прапанове Генадзя Бурбуліса ключавой фразай падрыхтаванага дакумэнту павінна была стаць фраза «СССР як геапалітычная рэальнасьць і суб’ект міжнароднага права спыняе сваё існаваньне». З гэтым пагадзіліся Шушкевіч, Краўчук і Ельцын.

Тэкст пагадненьня ў Белавескай пушчы рыхтаваўся на месцы цягам усяе ночы з 7 на 8 сьнежня. Пасьля абмеркаваньня, якое доўжылася з 11-й да 16-е гадзіны, дакумэнт быў падпісаны.

20 год назад у Пружанскім раёне абвясцілі роспуск СССР і стварэньне СНД


Уступ да дакумэнту канстатаваў, «што Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне». Артыкул 1-ы абвяшчаў: «Высокія Дамаўляныя Бакі ўтвараюць Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў» (СНД).

Пагадненьне сьцьвярджала імкненьне разьвіваць супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай, культурнай і іншых абласьцёх.

Артыкул 14-ы вызначыў «афіцыйным месцам перабываньня каардынуючых органаў садружнасьці» Менск.

Дакумэнт быў ратыфікаваны Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня і Вярхоўнай Радай Украіны 10 сьнежня 1991 року, а расейскім Вярхоўным Саветам 12 сьнежня. Адначасна парлямэнтамі была дэнансаваная дамова пра стварэньне СССР 1922 року.

Падчас галасаваньня ў Вярхоўным Савеце Беларусі супраць выказаўся адзін чалавек. Пасьля прыходу да ўлады ў 1994 року Аляксандар Лукашэнка агучыў вэрсію, што гэтым чалавекам быў ён. Аднак пазьней стала вядома, што насамрэч гэтым адзіным чалавекам быў Валер Ціхіня.

21 сьнежня 1991 да Пагадненьняў далучыліся Азэрбайджан, Армэнія, Казахстан, Кіргізія, Малдова, Таджыкістан, Туркмэнія, Узбэкістан. Гэты дзяржавы падпісалі ў Алма-Аце сумесна зь Беларусяй, Расеяй і Ўкраінай Дэклярацыю пра мэты і прынцыпы СНД. Станіслаў Шушкевіч пагадзіўся з прапановай Барыса Ельцына прызнаць Расею правапераемніцай СССР у Радзе бясьпекі ААН і ўладальніцай ядзернай зброі.

У сьнежні 1993 да Пагадненьня далучылася таксама Грузія (выйшла з СНД 18 жніўня 2009 року як вынік вайны з Расеяй у Паўднёвай Асэтыі).

Перадумовы падпісання Белавескіх пагадненняў

У сьнежні 1990 року паўстала пытаньне пра рэарганізацыю Саюзу ССР паводле прапанаванага Міхаілам Гарбачовым праекту. Плянавалася захаваць Саюз ССР як абноўленую фэдэрацыю роўнапраўных сувэрэнных рэспублік. Па гэтым пытаньні IV Зьезд народных дэпутатаў СССР пастанавіў правесьці ўсесаюзны рэфэрэндум, які адбыўся 17 сакавіка 1991. За захаваньне і абнаўленьне Саюзу выказаліся большасьць грамадзянаў, за выняткам шасьці рэспублікаў (Армэнія, Грузія, Латвія, Летува, Малдова, Эстонія), якія раней ужо абвясьцілі незалежнасьць і ня ладзілі рэфэрэндум.

На падставе рэфэрэндуму быў распрацаваны праект па заключэньні Саюзу Савецкіх Сувэрэнных Рэспублік (Саюзу Сувэрэнных Дзяржаваў) як мяккае, дэцэнтралізаванае фэдэрацыі. Плянавалася падпісаць новую дамову з удзелам 9 рэспублікаў 20 жніўня 1991 року, аднак гэтаму зашкодзіла спроба дзяржаўнага перавароту ДКНС (па-расейску: ГКЧП). Пасьля спыненьня спробы захопу ўлады незалежнасьць абвясьцілі і ўсе астатнія саюзныя рэспублікі (25 жніўня 1991 року набыла статус канстытуцыйнага закону Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі).

Увосень 1991 у падмаскоўным Нова-Агарове быў распрацаваны новы праект стварэньня канфэдэрацыі пад назваю Саюз Сувэрэнных Дзяржаваў (ССД). Пра свой намер далучыцца да дамовы, падпісаньне якое было прызначанае на 9 сьнежня 1991, абвясьцілі кіраўнікі сямі зь дзевяці рэспублік: Беларусі, Казахстану, Кыргыстану, Расеі, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану. Армэнія і Ўкраіна, у якіх наконадні адбыліся рэфэрэндумы пра незалежнасьць, адмовіліся ўваходзіць у ствараны хаўрус.

5 сьнежня Леанід Краўчук абвясьціў, што Ўкраіна дэнансуе дамову пра стварэньне СССР 1922 року.

Наступствы падпісання Белавескіх пагадненняў

25 сьнежня 1991 року прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў абвясьціў пра сваю адстаўку, СССР і ягоныя органы дзяржаўнага кіраваньня спынілі сваё існаваньне. Правапераемнікам СССР была абвешчаная Расея. Маёмасныя і фінансавыя абавязаньні СССР былі прынятыя ёю на сябе наўзамен на замежную маёмасьць і іншыя актывы Савецкага Саюзу (такі парадак урэгуляваньня абавязальніцтваў СССР ня быў прызнаны Ўкраінай, якая прэтэндавала на частку замежных актываў, залатога запасу СССР і кампэнсацыю Расеяй пазык перад укладчыкамі ўкраінскага Ашчадбанку).

25 сьнежня незалежнасьць Рэспублікі Беларусь была прызнаная найбольш уплывовымі замежнымі дзяржавамі.

Падпісантаў Белавескае дамовы сталі называць «трыма белавескімі зубрамі», хоць насамрэч іх было шасьцёра.

15 сакавіка 1996 року Дзяржаўная дума Расеі дэнансавала Белавескія пагадненьні, аднак сур’ёзных палітычных наступстваў гэтае рашэньне ня мела.

Крыніцы:
Вікіпедыя: Белавескія пагадненні
Вікіпедыя: Віскулі

Новости из этой категории

9 Комментариев

  • 07.12.2011
    23:36
    Renessaince

    А як можна дадаваць да навінаў цэтлікі (анг. tags)?

  • 08.12.2011
    00:06
    Зьміцер

    Цитата: RenessainceА як можна дадаваць да навінаў цэтлікі (анг. tags)?Напішыце Shumelkin'у паведамленне

  • 12.12.2011
    00:05
    SHUMELKIN

    Действительно, тэги простому рядовому пользователю при создании новости не доступны.

  • 13.12.2011
    22:39
    Renessaince

    А калі будуць даступныя?

  • 14.12.2011
    01:11
    Hermit

    Цитата: RenessainceА калі будуць даступныя?А надо ли это делать для простых посетителей? К сожалению, большинство даже не знает, что это такое и для чего нужно.

  • 14.12.2011
    02:01
    Renessaince

    Добра, пастаўлю пытаньне іначай: што рабіць тым, хто ведае; альбо: хто займаецца прастаноўкай цэтлікаў да навінаў?

  • 20.12.2011
    10:47
    Hermit

    Цитата: Renessainceхто займаецца прастаноўкай цэтлікаў да навінаў?Обратитесь, пожалуйста, к нашим редакторам, у них должны быть все права по редактированию новостей. Если они не помогут, можно напрямую тогда ко мне.

  • 20.12.2011
    23:32
    Mixey

    Проставлю по требованию теги или сам на своё усмотрение.Переходите в тему "отзывы и предложения". Об этом идёт речь.

  • 25.12.2011
    21:46
    Renessaince

    Мабыць, «отзывы і пожеланія» на форуме?