Каля Пружанаў зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Берасьцейшчыны

Каля Пружанаў зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Берасьцейшчыны
Днямі ўсё пайшло пад бульдозэр. Сьпляжылі нават арыгінальную балюстраду перад домам, у якім печы былі ўпрыгожаны цэгламі з клеймамі «Парыж» і «Лёндан». Сядзіба ў Белавусаўшчыне (за 4 кіламетры ад Пружанаў) згадваецца ў кнізе Л. Несьцерчука «Замкі, палацы, паркі Берасьцейшчыны Х—ХХ стагодзьдзяў».

Каля Пружанаў зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Берасьцейшчыны


Калісьці яна належала аднаму з сыноў магната Швыкоўскага, уладальніка Пружаны. Пазьней тут разьмяшчалася школа. Побач, на возеры, была ўладкаваная зона адпачынку.

Каля Пружанаў зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Берасьцейшчыны

Выгляд сядзібы на пачатку лістапада. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Гэта была апошняя драўляная шляхецкая сядзіба Берасьцейшчыны. Да гэтага разбурылі драўляны дом шляхціца Прозара ў Бярозаўскім раёне. Там засталася яшчэ мураванка, праўда, у гаротным стане (праваліўся дах). А ў Белавусаўшчыне нават не зрабілі замераў будынку дзеля яго магчымай рэстаўрацыі калі-небудзь пазьней.

Каля Пружанаў зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Берасьцейшчыны

Разбураная сядзіба Швыкоўскага. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Мясцовыя краязнаўцы перакананыя: сядзіба ў Белавусаўшчыне не дачакалася ўключэньня ў турыстычныя маршруты, дзе магла б быць поруч з палацамі Пуслоўскіх у Косаве і Сапегаў у Ружанах, якія цяпер знаходзяцца ў стадыі рэканструкцыі.

Каля Пружанаў зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Берасьцейшчыны

Цэглы з клеймамі. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны


Галіна Канцовік, Беларускія рэгіянальныя навіны

Новости из этой категории

2 Комментария

  • 03.12.2011
    17:23
    Зьміцер

    Сумна.... Вельмі сумна. Тым больш, што сядзіба нікому не замінала. Гэтую ж тэрыторыю нават ніхто не збіраецца забудоўваць сучаснымі гандлёвымі цэнтрамі альбо гасцініцамі, як гэта робіцца ў тым жа Мінску, калі разбураецца старажытная забудова... Проста некаму з-за нянавісці да гісторыі сваёй Радзімы, гісторыі дарэвалюцыйнай, схацелся знішчыць памяць пра часы беларускай шляхты... Бо я не думаю, што на дэмантаж сядзібу пойдзе на шмат меньш грошаў, чым магло пайсці на яе рамонт.

  • 11.12.2011
    02:35
    verbila

    добра хоць фота засталося