У палацы Сапегаў прайшоў фэст «Ружанская брама»

У палацы Сапегаў прайшоў фэст «Ружанская брама»

На канцэртнай пляцоўцы пятага па ліку фестывалю „Ружанская брама” выступілі калектывы аматарскай творчасці з Берасцейшчыны, гурты “Партизан FM” з Расеі і “Без билета” і “Крэсіва” з Беларусі, адбыўся тэатральны паказ. На завяршэнне гледачам прадставілі пясочнае, вогненае, лазернае шоу і феерверк.

Кажа Жыткоўскі Раман Сяргеевіч – дырэктар палацавага комплексу роду Сапегаў:

–          Фестывалі заўсёды яднаюць людзей не толькі з пэўнага раёна, але таксама суседніх раёнаў, нават з усёй краіны. Тут ёсць замежнікі. І ім заўсёды цікава пабачыць фальклор, нашы традыцыі, як праходзіць свята менавіта ў нас, на тэрыторыі Беларусі, на тэрыторыі пэўнага раёна, якія ёсць цікавосткі.

Odtwarzacz muzyki

Фестываль “Ружанская брама” пакуль плануецца праводзіць раз на тры гады. Адбыўся ён дзякуючы падтрымцы ініцыятывы “Падвышэнне турыстычнага патэнцыялу пасёлка Ружаны” ў рамках праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Фінансуецца Еўрапейскім звязам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). У дафінансаванні фестывалю задзейнічалі і сродкі з мясцовых бюджэтаў.

 

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ружаны

Фота аўтара

Крыніца: Радыё Рацыя

 

Новости из этой категории

0 Комментариев