Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.

Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.
Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.

Паводле розных меркаваньняў, гэтая сынагога была збудаваная ці то ў XVIII, ці то ў ХІХ стагодзьдзі. мне заўсёды падабаецца "старэйшая" версія.

за савецкім часам тут быў цэх малочнага заводу, выраблялі згушчонку. потым, як мне распавёў вартаўнік, дырэктарам заводу стаў жыд -- і, выкарыстаўшы ўладу, прыбраў цэх адсюль. лёгіка зразумелая: не выпадае ў храме згушчонку вырабляць! але, як ні трагічна, гэта сынагогу і пагубіла -- нічога іншага тут не арганізавалі, і яна прыйшла ў заняпад. цяпер -- практычна апошні момант яе ратаваць, бо вось-вось абваліцца дах, і тады жыццё сынагогі пойдзе на дні.

вельмі крыўдна заўсёды чуць -- раз жыдоўская, хай жыды яе і ратуюць. па-першае, жыдоў у Беларусі засталося вельмі мала (афіцыйна 13 тыс., неафіцыйна каля 40) -- уратаваць сваю спадчыну яны не ў стане. па-другое, нельга дзяліць нашую архітэктуру на "жыдоўскую", "польскую", "рускую", "беларускую". усё, што цяпер стаіць на нашай зямлі -- беларускае. альбо калі дом-крэпасць 1613 году ў Гайцюнішках збудаваў галяндзкі архітэктар Пётр Нонхарт -- дык хай галянцы займаюцца?..

дзяліць трэба паводле іншага прынцыпу -- вылучаць, найперш, што самае значнае і ўнікальнае. а па-другое -- што трэба ратаваць у першую чаргу.

заўсёды, калі фатаграфую жыдоўскую спадчыну ў Беларусі -- карціць параўнаць яе зь дзеўкай, якую бацькам трэба тэрмінова выдаць замуж, бо яна робіцца ўсё старэйшай і пачынае рызыкаваць. і калі мы ня возьмем яе ў жонкі -- яна загіне. а дзеўка прыгожая, адметная, непаўторная.

дык ці варта адмаўляцца ад таго, што стварылі ня мы -- але што нам цяпер застаецца зусім задарма?..
Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.

цяпер сынагога знаходзіцца на тэрыторыі аўтабазы, па дыяганалі праз плошчу ад касьцёла. калі папрасіць -- пускаюць пафоткаць.
Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.

перад сынагогай -- калёнкі для запраўкі грузавікоў.
Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.

добрасуседзтва хапіла толькі на шыльду
Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.

арон кодэш -- шафа, дзе захоўваўся Скрутак Торы
Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.

Біма -- месца, дзе чыталі Скрутак Торы
Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.

скляпеньне Бімы
Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.

захавалася яна выключна таму, што ў часы малочнага цэху выкарыстоўвалася як аснова для міні-ваданапорнай вежы
Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.

скляпеньні пад лесьвіцай у правай частцы сынагогі
Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.

у асноўнай залі скляпеньні -- муляжы зь лёгкіх матар'ялаў! як бы мы сказалі сёньня, з гіпсакардону ))
Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.

даху сынагогі засталося зусім няшмат...
Сынагога ў Ружанах, XVIII ст.


Блог Глеба Лабадзенкі. Арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя.

Новости из этой категории

1 Комментарий

  • 20.11.2011
    20:27
    fals

    Внутри синагога выглядит намного впечатлительнее, чем снаружи. А ведь взглянув только на внешний облиук могут и снести...