Пенсіянер Пракаповіч праводзіць экскурсіі для алігархаў?

Пенсіянер Пракаповіч праводзіць экскурсіі для алігархаў?
Пенсіянер Пракаповіч праводзіць экскурсіі для алігархаў?

Карэспандэнт Еўрарадыё прыехаў паглядзець палац Сапегаў у Ружанах (Брэсцкая вобласць), які цяпер аднаўляецца, і са здзіўленнем даведаўся ад супрацоўніцы, што за паўгадзіны да яго тут быў… экс-старшыня Нацбанка Пётр Пракаповіч!
Пенсіянер Пракаповіч праводзіць экскурсіі для алігархаў?

Музей знаходзіцца ў адноўленым прыбрамным корпусе

“Вось сёння ў нас быў Пракаповіч. Вы з ім размінуліся літаральна на паўгадзіны. Пракаповіч — наш зямляк, ён нарадзіўся на Пружаншчыне. Быў ён тут з Бурнасам — вядомым нашым прадпрымальнікам, які сваю радзіму, вёску Клятное, адрамантаваў — там прайшла дарога вакол Белавежскай пушчы”, — расказвае супрацоўніца музея і дадае, што выглядае былы кіраўнік Нацбанка добра.
Пенсіянер Пракаповіч праводзіць экскурсіі для алігархаў?

Асабліва Пятру Пракаповічу спадабаўся зменшаны макет палаца ў экспазіцыі музея

Пенсіянер Пракаповіч праводзіць экскурсіі для алігархаў?

Мікалай Бурнас (справа) з Аляксандрам Лукашэнкам і Канстанцінам Сумарам (злева)

Мікалай Бурнас — піцерскі прадпрымальнік з беларускімі каранямі. У чэрвені гэтага года ён адкрыў пад Пружанамі агратурыстычны комплекс “Белавежтур” — восем дамкоў для VIP-персон. На адкрыцці спяваў Анатоль Ярмоленка, а прамаўляў губернатар (цяпер ужо генерал-губернатар) Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар. У прэсе прайшла інфармацыя, што ў гэты агратурыстычны комплекс у роднай вёсцы Бурнас уклаў 20 мільёнаў долараў.

Пенсіянер Пракаповіч праводзіць экскурсіі для алігархаў?

Аграгаспадарка Мікалая Бурнаса. Фота ctv.by
Пенсіянер Пракаповіч праводзіць экскурсіі для алігархаў?


“Мэты прыезду Пятра Пятровіча не ведаю, — працягвае супрацоўніца музея. — Ён планаваў прыехаць, калі яшчэ быў пры ўладзе. Напэўна, не атрымлівалася — вось цяпер на радзіму прыехаў”.

Пенсіянер Пракаповіч праводзіць экскурсіі для алігархаў?

Запіс Пятра Пракаповіча ў Кнізе ганаровых гасцей

У Кнізе ганаровых гасцей былы старшыня Нацбанка пакінуў вялікі запіс, на цэлую старонку. У канцы — аптымістычнае пажаданне: “Жадаю поспехаў у гэтай высакароднай справе!”

Перад ад’ездам з Ружанаў Пётр Пракаповіч набыў у музеі некалькі магнітаў з выявай палаца Сапегаў і герба гэтага славутага роду.

Пенсіянер Пракаповіч праводзіць экскурсіі для алігархаў?

Дарэчы, дзякуючы гэтаму запісу можна параўнаць аўтограф Пятра Пятровіча тут - і на купюры 100 тысяч рублёў. Адзін у адзін!
Пенсіянер Пракаповіч праводзіць экскурсіі для алігархаў?


Крыніца: Еўрарадыё

Новости из этой категории

1 Комментарий

  • 20.11.2011
    21:14
    Зьміцер

    Няхай бы Пракаповіч на пенсіі купіў за базавую велічыню якую старажытную сядзібу ў Белавусаўшчыне ці Інтэрнацыянальным і аднавіў яе за свае грошы, наладзіў там які бізнэс... Думаю грошаў накапіў за часы кіраўніцтва НацБанкам, а калі што - можна ордэн Героя Беларусі прадаць...