Вылучаць грошы на Косаўскі палац, Гальшанскі і Крэўскі замкі? А як жа Ружанскі палац?

Вылучаць грошы на Косаўскі палац, Гальшанскі і Крэўскі замкі? А як жа Ружанскі палац?

Фонд прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва вылучыць грошы для трох праектаў. Адпаведнае распараджэнне №113рп "Аб падтрымцы культуры і мастацтва" падпісаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.

Гэта праекты па рэстаўрацыйных работах у Косаўскім палацава-паркавым ансамблі, а таксама кансервацыя і рэстаўрацыя Гальшанскага і Крэўскага замкаў.

Крэўскі замак быў збудаваны ў XIV стагоддзі паводле загаду вялікага князя Альгерда на месцы старога драўлянага замка. Гальшанскі замак быў рэзідэнцыяй магнацкага роду Сапегаў у XVI—XVII стагоддзях. Косаўскі палац Пуслоўскіх узведзены ў ХІХ стагоддзі. 

 

Крыніца: euroradio.fm

Новости из этой категории

0 Комментариев