Гадавіна аднаўлення помніка паўстанцам Каліноўскага.

Гадавіна аднаўлення помніка паўстанцам Каліноўскага.
Гадавіна аднаўлення помніка паўстанцам Каліноўскага.

Гадавіна аднаўлення помніка паўстанцам Каліноўскага.

24 траўня 1863 г. непадалёк ад Ружанаў, ля вёскі Ласасіна, што на ўскрайку Ружанскай пушчы, адбылася жорсткая сутычка расейскіх карнікаў з аддзелам паўстанцаў, якімі камандаваў пружанскі шляхціц Уладзімер Шчасны. У аддзеле на той час знаходзіўся і паплечнік Кастуся Каліноўскага Валеры Ўрублеўскі. Паўстанцы панесьлі цяжкія страты, 40 чалавек загінулі ў тым баі. Урублеўскі, праўда, з часткаю атраду вырваўся з акружэньня.

Мясцовыя жыхары пахавалі палеглых на месцы бою ў брацкай магіле, паставілі крыж. Ішлі гады, крыж сатлеў, але сяляне з навакольных вёсак памяталі і пра бой, і пра загінулых. Як мясцовае паданьне. Праз 70 гадоў польскія ўлады паставілі на месцы пахаваньня сьціплы помнічак: невялікі абэліск з паліраванага чорнага граніту з выбітым надпісам: “Prochom 40 powstancow polskich poleglych w 1863 r. w walkach z najezdzca. Mieszkancy powiatu”.

Побач з гэтым месцам жылі польскія асаднікі, былыя легіянэры Пілсудзкага. Жылі бедна, зямля тут неўрадлівая, пясок. Яны і даглядалі магілу.

У 1939 годзе Чырвоная Армія вызваліла заходніх беларусаў ад польскага панаваньня, а заадно і ад польскіх помнікаў. Абэліск у гонар нашых гераічных паўстанцаў зьнік, асаднікаў у адну марозную зімовую ноч вывезьлі пад Архангельск, дактароў, настаўнікаў, ксяндзоў — у Сібір. Потым прыйшлі немцы, за імі, у 1944 годзе, так званыя “другія Саветы”. Адыходзілі ў нябыт людзі, але калектыўная памяць жыла. У 1989 годзе, калі ўжо адчуваўся слабенькі подых свабоды, а “імпэрыя зла” дажывала свае апошнія гады, успомнілі мясцовыя людзі і пра гэтае сьціплае надмагільле. Ужо дзейнічаў БНФ, утварылася ТБМ, ачунялі мясцовыя краязнаўцы і проста сумленныя людзі. Настаўнік з Клепачоў, суседняй з Ласасінам вёскі, Мікалай Пянка два дні шукаў у лесе месца пахаваньня паўстанцаў. Дапамог яму селянін з Ласасіна Якуб Заяц. Знайшлі і брацкую магілу, і абэліск, трохі пабіты, зарослы травою і мохам. Да гэтай справы далучыліся энтузіясты з Ружанаў (Аляксандар Пракапеня і Юры Малышэўскі) і з Пружанаў (Генадзь Сарока, Восіп Машкала, І.Здановіч), грамадзкае аб’яднаньне “Спадчына”, фронтаўская суполка. Знайшліся і фундатары: Пружанская ПМК і радыёзавод дапамаглі матэрыяламі, транспартам. На працягу тыдня помнік аднавілі, правялі ўрачыстае адкрыцьцё. Ды ня доўга цешыліся.

Справа ў тым, што пасьля вайны на месцы былога паселішча асаднікаў быў створаны палігон, і магіла паўстанцаў апынулася на яго тэрыторыі. І ў 1998 годзе нашыя гераічныя авіятары, спэцыялісты па зьбіваньні паветраных шароў, расстралялі помнік зь верталёта. Хоць ні памерамі, ні формай ён абсалютна не нагадваў самалёт ці танк, муляжы якіх былі расстаўленыя па палігоне.

Трэцяе нараджэньне помніка адбылося ў 2000-ым годзе, ініцыятываю, сродкамі і працаю ўсё тых жа пружанскіх энтузіястаў. У нядзелю 8-га кастрычніка адбылося адкрыцьцё. Помнік асьвяцілі ружанскі ксёндз Януш і бацюшка зь вёскі Варанілавічы айцец Уладзімер. Была моладзь з Ружанаў, Пружанаў, навакольных вёсак. Былі прамовы і ўспаміны. Цёплы восеньскі дзень. Прыгожа і ўрачыста.

Новости из этой категории

10 Комментариев

  • 08.10.2011
    10:39
    fals

    Историческое место, конечно. Я думаю новость стоит перенести в рубрику "Достопримечательности" - так легче будет туристам-краеведам узнать про наверно единственное в Беларуси доподлинно известное место захаранения повстанцев 1863 года и при желании посетить его.

  • 08.10.2011
    10:53
    Зьміцер

    Цитата: falsЯ думаю новость стоит перенести в рубрику "Достопримечательности"Да, я штосьці не падумаў - зусім не супраць пераноса ў "Достопримечательности", толькі сам не магу зрабіць, можа адміны перанясуць?

  • 08.10.2011
    11:02
    Mixey

    Перенёс.Ещё я Google Earth не нашёл отметки с фотографией этого памятника. Было бы отлично добавить это фото. Кто знает точное место? Вроде где-то около аэродрома забитого...

  • 08.10.2011
    11:27
    Александр

    Не найдёшь, потому что он расположен очень близко к полигону и посещать его сложно!Требуется разрешение!Спасибо,что напомнили 2000 год!Я принимал участие в этом мероприятии.Вспомнились многие сябры БНФ,которых уже нет с нами!Тогда это мероприятие снимали на камеру,но где материал я не знаю.Надо созвониться с Леонидом Нестерчуком из Бреста,у него должна быть информация.Мы стояли у истоков создания Пружанской суполки БНФ!!!!!Удостоверение подписанное Зеноном Позняком я бережно храню!

  • 08.10.2011
    11:45
    Mixey

    Мне место на карте надо, а не маршрут. Я туда ехать не планирую. В классе 7 был там, но тогда мне интересней было по танкам полазить и по корчам пошнырять)

  • 08.10.2011
    13:17
    Renessaince

    А мне дык цікава было б паглядзець на сёньняшні стан помніка. З тае пары шмат чаго магло зьмяніцца…

  • 17.10.2011
    05:39
    Александр

    Два дня назад ездил за подзелёнками-заходил!Состояние ПЛАЧЕВНОЕ!!!!!

  • 17.10.2011
    09:52
    Зьміцер

    Цитата: gospodinДва дня назад ездил за подзелёнками-заходил!Состояние ПЛАЧЕВНОЕ!!!!!Поясните, пожалуйста, в чём заключается плачевность? Памятник повреждён? Осквернён вандалами? Либо просто могила сильно заросла?Хорошо бы организовать на "Дзяды" субботник по облагораживанию территории...

  • 18.10.2011
    10:18
    Зьміцер

    Ответ от gospodin:Неухожено!Подзабыто!Надо что бы ответственные за культурное наследие чиновники хотя бы помогли в организации транспорта для доставки туда людей.

  • 19.10.2011
    09:58
    Hermit

    Цитата: ZmicierНадо что бы ответственные за культурное наследие чиновники хотя бы помогли в организации транспорта для доставки туда людей.Хех, Вы сами верите в то, что говорите?! Никто никогда сам по себе помогать не будет, тем более из чиновников. Если Вы хотите что-то сделать, придётся это делать самостоятельно. Например, попробуйте сами организовать акцию по наведению чистоты возле памятника, возможно найдёте людей так же неравнодушных как вы. Съездите, наведите порядок, напишите отчёт, но обязательно укажите, что акцию организовал не БРСМ, не райисполком и не кто-то ещё, а Вы либо какая-нить Ваша общественная организация. А мы в свою очередь поможем проинформировать, да и возможно среди нашей аудитории найдутся неравнодушные люди.