15 лютага - Грамнiцы(дзень сустрэчы зiмы з летам), Стрэчанне(40-ы дзень ад нараджэння Iсуса Хрыста)

15 лютага - Грамнiцы(дзень сустрэчы зiмы з летам), Стрэчанне(40-ы дзень ад нараджэння Iсуса Хрыста)

15 лютага - Грамнiцы, Стрэчанне.

Стрэчанне. На саракавы дзень пасля нараджэння Iсуса Хрыста яго бацькi - Iосiф I Марыя - прынеслi свайго сына ў iерусалiмскi храм, дзе яны сустрэлi Семяона. Старцу Семяону, якога называлi Богапрымальнiкам, было прадказана, што ён памрэ, калi толькi ўбачыць Месiю.

У разуменнi хрысцiянскiх багасловаў Стрэчанне адзначаецца як свята сустрэчы старазапаветнай i новазапаветнай традыцыi i веравызнанняў. Стрэчанне - сiмвалiчная передача духоўнай эстафеты ад дахрысцiянскага свету да Творца новага свету.

Грамнiцы.
Па народных уяўленнях дзень сустрэчы зiмы з летам. Старажытнае свята нашых продкаў. Свята свечкi i "жывога агню".

На Грамнiцы беларусы выпальвалi "крыжы" на будынках, каб зберагчы жытло ад стыхiй. Грамнiчныя свечкi пакiдалi ў хлявах. Запальвалi iх пры грымотах, калi выганялi кароў вясной, на засеўках, сустракаючы навароджанага, у вясельных абрадах, клалi ў рукi нябожчыку.

Крыніца: https://www.instagram.com/p/CZ_eoZxMaby

Новости из этой категории