08.06.2018 г. а 18 гадзіне ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» — фестываль «Рэха ДАХу-VI»

08.06.2018 г. а 18 гадзіне ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» — фестываль «Рэха ДАХу-VI»

Фэст экспэрыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу»
8 чэрвеня 2018 г. а 18 гадзіне ў музэі-сядзібе «Пружанскі палацык» распачнецца фэстываль экспэрыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу-VI».
Гэта чарговая выязная сэсія фэстывалю «ДАХ»* — міжнароднага фэстывалю савэрсізму і ігдрасілізму (першае зь іх — у лексіконе хрысьціянскіх місіянэраў канца І тыс. н. э. азначала «сеяньне разумнага, добрага, вечнага», а другое — вытворнае ад Ігдрасіль — сьвятога дрэва ў скандынаўскай міталёгіі, якое сымбалізуе яднаньне зь мінулым).

 

Знаёмім зь першымі ўдзельнікамі:

Пружанскі праект — https://m.vk.com/archiesilence

Сярод удзельнікаў праграмы трэба вызначыць групу «ПараФраз» https://vk.com/parafraz_group
Узорны інструмэнтальны ансамбль «ПараФраз»
Ляўрэат конкурсаў і фэстываляў ў Польшчы, Славаччыне, Чэхіі, Аўстрыі, Летуве, Сэрбіі, Беларусі.
Інструмэнтальны склад ансамблю — флейта, цымбалы, акардэон, ударныя, бас-гітара.
У выкананьні ансамблю прагучаць творы Астора Пьяцолі, Аляксандра Будзько, Горкі Хермозы, Кацярыны Шатровай, Матоса Радрыгеса, Рышара Гальяна

 

Крыніца: www.facebook.com

Новости из этой категории

0 Комментариев