200-гадовы юбілей Ю. Крашэўскага Пружаны адсвяткуюць у 2012

200-гадовы юбілей Ю. Крашэўскага Пружаны адсвяткуюць у 2012
200-гадовы юбілей Ю. Крашэўскага Пружаны адсвяткуюць у 2012

У Пружанах адбылося пасяджэнне райвыканкама, у якiм узяў удзел мiнiстр культуры Уладзiмiр Мацвяйчук.

Запланавана правесцi рэстаўрацыю млына ў в. Калядзiчы i сiнагогi ў г.п. Ружаны.

А самае вялiкае культурнае мерапрыемства запланавана на 2012 год, калi будзе святкавацца 200-гадовы юбiлей Ю. Крашэўскага. Знакамiты пiсьменнiк, мастак, гiсторык i грамадскi дзеяч нарадзiўся ў Пружанах i пакiнуў пасля сябе вялiкую спадчыну. У сваiх нарысах "Пiнск i Пiншчына", "Адзенне мяшчан i сялян з ваколiц Брэста, Кобрына i Пружанаў", "Успамiны Палесся, Валынi i Лiтвы"... аўтар распавядаў пра жыццё i побыт беларусаў, маляваў iх партрэты. Крашэўскi напiсаў раманы i аповесцi, быў рэдактарам некалькiх газет, шмат падарожнiчаў i ў лiхую часiну заставаўся патрыётам сваёй зямлi.


Сымон Свiстуновiч, Звязда

Новости из этой категории

2 Комментария

  • 03.08.2011
    17:46
    fals

    "мiнiстр культуры Уладзiмiр Мацвяйчук"А мне здавалася міністр культуры ў нас Павал Латушка....

  • 13.08.2011
    01:52
    Renessaince

    fals, +1А гэты «міністар культуры» не сказаў, калі ён заплянаваў назваць адну з вуліцаў імем Крашэўскага? Або Льва Сапегі, як даўно дамоўлена было?