Першы таран Пружанскага авіяцыйнага палка

Першы таран Пружанскага авіяцыйнага палка
Першы таран Пружанскага авіяцыйнага палка

С. М. Гудзімаў нарадзіўся 7 лістапада 1913 у вёсцы Ягаднае Расейскай імпэрыі (цяпер у Альхоўскім раёне Валгаградзкай вобласьці Расейскае Фэдэрацыі). Скончыў 7-гадовую школу. Працаваў сьлесарам на Сталінградзкім трактарным заводзе.

З 1934 — у Чырвонай арміі, скончыў Вышэйшую школу лётчыкаў (1937). З траўня 1938 служыў у 33-ім зьнішчальным авіяцыйным палку, які базіраваўся на аэрадроме ў Пружанах. Прымаў удзел у паходзе Чырвонай Арміі ў Польшчу ў 1939 року.

Раніцай 22 чэрвеня 1941 аэрадром 33-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку ў Пружанах быў падвергнуты масіраванаму налёту нямецкай авіяцыі. Лейтэнант Гудзімаў вылецеў на сваім зьнішчальніку І-16 у складзе эскадрыльлі на абарону налёту ў кірунку горада Кобрына. Уступіў у бой з ворагам і зьбіў адзін бамбардоўнік. А 5:20, калі скончыліся боепрыпасы, зьдзейсьніў паветраны таран другога самалёта. Загінуў пры спробе катапультавацца (стропы парашута зачапіліся за аскепкі зьбітага самалёта).

Памяць

15 лютага 1968 С. М. Гудзімаў пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені. У Пружанах ягоным імем названая вуліца, пастаўлены помнік у гарадзкім сквэры.


Новости из этой категории

2 Комментария

  • 04.11.2013
    12:16
    Сяржук

    по мойму о летел не на и 16

  • 20.11.2013
    11:59
    Renessaince

    Слушная заўвага, bf109. У Вікіпэдыі сапраўды першым пададзены варыянт І-153, але тут гэты тэкст адсутнічае. Можаце прайсьці па спасылцы на крыніцу і пераканацца.