Шыман Старавольскі

Шыман Старавольскі
Шыман Старавольскі

Ксёндз Шымон Старавольскі паказвае Карлу Х Густаву вавельскую катэдру. Выява Яна Мацейкі.


Шыман Старавольскі (1588, вёска Стараволя каля Пружаны — 4 красавіка 1656) — польскі гісторык, палітоляг літоўскага паходжаньня, каталіцкі сьвятар. Аўтар амаль 70 гістарычных і паліталягічных працаў, напісаных збольшага на лаціне.

Сын дробнага шляхціча Базыля Старавольскага. Пра бацьку польскі гісторык Вэспазян Кахоўскі (Wespazian Kochowski) пісаў, што «ганарыўся вядомай радзінай, лепей чым гербам шляхетным». Польскія гісторыкі дасюль ня маюць згоды, якога гербу былі Старавольскія. Ці то «Лялівы», ці то «Ладзьдзі», але большасьць мяркуе, што паходзілі з безгербовага баярства. Доўгі час нават месца нараджэньня Шымона выклікала спрэчкі — то прыпісвалі, што ён з-пад Кракава, то пісалі, што ён з Валыні.

Шымон Старавольскі працаваў прыдворным ў канцлера і вялікага кароннага гетмана Яна Замоскага (Jana Zamoyskiego). У 1612—1618 вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, дзе атрымаў тытул бакаляўра філязофіі. У 1620—1621 сакратар у вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча і ваяваў разам зь ім пад Хоцімам. Пасьля працаваў ў розных магнатаў, некалькі разоў выяжджаў за мяжу як прэцэптар (preceptor) маладых магнатаў. З князямі Янушам і Канстацінам Астроскімі адведаў Нямеччыну, Нідэрлянды, Францыю і Італію. Падарожнічаў таксама са Стэфанам Патоцкім і Аляксандрам Канецпольскім (Konecpolski), сынам вядомага гетмана. У другой палове XVII стагодзьдзя зьвязаўся зь біскупам Якубам Задзікім, і на яго прапанову прыняў у 1639 годзе капланства. Дзякуючы біскупскай падтрымцы атрымаў тарноўскую канцылярыю. Напачатку 1655 стаўся кракаўскім канонікам.

У верасьні 1655 року Старавольскі адзіны з 36 чальцоў кракаўскай капітулы застаўся ў Кракаве напярэдадні асады яе швэдамі. Да таго, у ліпені Сымон выконваў абавязкі скарбніка катэдры. 17 верасьня ён прызначаны кіраўніком катэдры і яе скарбнікам, а 25 верасьня Кракаў атачыла швэдзкае войска.

Кароль швэдзкі і пратэстант Карл Х Густаў па здабыцьці Кракава 19 кастрычніка папрасіў Старавольскага паказаць яму катэдру і саркафагі польскіх каралёў. Існуе паданьне пра той экскурс: каля надмагільля караля Уладыслава Лакеткі Старавольскі мовіў, што гэта кароль, які тройчы кідаў трон і тройчы на яго вяртаўся. Карл Х Густаў засьмяяўся: «Ваш Ян Казімер, раз скінуты з трону, ужо на яго ня вернецца». На што канонік, узьняўшы галаву і рукі ўгору, мовіў: «''Deus mirabilis, fortuna variabilis''» — ''Бог цудоўны, шчасьце зьменліва'' — лац. Гэтую гутарку апісаў праз 30 гадоў польскі гісторык Вэспазян Кахоўскі.

Аднак пры жыцьці сам Старавольскі пра гэта ніколі ня згадваў. Але скардзіўся, што швэд запатрабаваў 100 тысяч талераў кантрыбуцыі з кракаўскай катэдры. Пасьля гэта сума была раскладзена на ўсе касьцёлы ў горадзе. Неўзабаве — 30 кастрычніка — швэдамі былі абрабаваныя кракаўскія кляштары, а Марыяцкі касьцёл ацалеў толькі дзякуючы некалькітысячнаму хабару, што далі захопнікам. Па словах Старавольскага, Кракаўская катэдра восемь разоў трапляла пад рэквізыцыю. Зрэшты, з каралеўскага замку Вавель швэды вывозілі каштоўнасьці і мастацкія творы на вазах. Трывала гэта да капітуляцыі швэдзкай залогі 30 жніўня 1657 року.

Шымон Старавольскі не дажыў да вызваленьня Кракава і памёр 4 красавіка 1656 году.

== Працы ==

* Polska albo opisanie Królestwa Polskiego — пуцяўнік па краіне
* біяграфіі Уладыслава з Саматул i Марціна Леапаліты (Франкфурт, 1625)
* 1616 — De rebus Sigismundi Primi (біяграфія Жыгімонта Старога)
* 1620 — Penu historicum
* 1623 — O stacyjej żołnierz z teologiem
* 1623 — Prywat Polską kieruje
* 1623 — Polonia
* 1624 — Rozmowa żołnierza z plebanem o stacyjej
* 1625 — Scriptorum polonicorum hekatontas sue centrum illustrum Poloniqe scriptorium elogia et ritae — перакладзена на польскую як «Setnik pisarzy polskich»
* 1625 — Votum o naprawie Rzeczypospolitej
* 1628 — De claris oratoribus Sarmatiae
* 1631 — Declamatio contra obtrectatores Poloniae
* 1631 — Sarmatiae Bellatores
* 1646 — Dwór cesarza tureckiego i rezydencja jego w Konstantynopolu
* 1648 — Arka Testamentu zamykająca w sobie kazania…
* 1648 — Prawy rycerz
* 1650 — Reformacja obyczajów polskich
* 1655 — Monumenta Sarmatarum
* 1655 — Lament utrapionej Matki Korony Polskiej…

Новости из этой категории

2 Комментария

  • 21.06.2011
    09:14
    fals

    Добры артыкул!А на якой падставе не прапусцілі мой артыкул пра земляка Пятра Пракаповіча? Што на гэты раз я парушыў?

  • 21.06.2011
    09:33
    Hermit

    Цитата: falsА на якой падставе не прапусцілі мой артыкул пра земляка Пятра Пракаповіча? Што на гэты раз я парушыў?Нічога, прабачце. Артыкул цяпер апублікаваны. Але есць нестасоўкі: Пётр Пракаповіч застаўся кіраўніком. Таму, калі ласка, выпраўце свой артыкул згодна з гэтым (я пакуль што зрабіў яго нябачным другім). А пасля гэты артыкул зноў з'явіцца на сайце.