Заўтра — паездка з Пружанаў у Косава. Ад’езд ад Белых лавак у 10.00, кошт паездкі 7руб.

Заўтра — паездка з Пружанаў у Косава. Ад’езд ад Белых лавак у 10.00, кошт паездкі 7руб.

ТБМ імя Ф.Скарыны г.Пружаны ў суботу, 12 мая, арганізуе паездку ў Косава на адкрыццё помніка нацыянальнаму герою Тадэвушу Касцюшку. Ёсць свабодныя месцы. Ад'езд ад Белых Лавак у 10.00, кошт паездкі 7руб. Жадаючым тэлефанаваць +375295322843

Праграма адкрыцця помніка Т. Касцюшку ва ўрочышчы Марачоўшчына 12 мая 2018 года

11.00 – урачыстая імша ў касцёле Святой Тройцы г. Косава;
12.00 – урачыстае адкрыццё помніка Т. Касцюшку; цырымонія ўскладання  кветак да помніка;
12.30 – святочная канцэртная праграма.
Далей па праграме – экскурсіі па палацава-паркавым ансамблі: наведванне музея-сядзібы Т. Касцюшкі і Палаца Пуслоўскіх.
Будуць працаваць кропкі грамадскага харчавання, ажыццяўляцца продаж сувенірнай прадукцыі.

Новости из этой категории

0 Комментариев