Адзін з найпапулярнейшых аўтобусных тураў з Львова – "Пяшчотная і сціплая - Валынь і Беларусь". Тур доўжыцца семь дзён, цягам якіх турысты наведваюць Менск, Дудуткі, Мірскі і Нясвіжскі замкі, Гродна, Ружанскі і Косаўскі палацы, а таксама Брэсцкую крэпасць.
Для наведвання Беларусі ўкраінцам не трэба замежных пашпартоў, і таму вандроўка на поўнач шмат для каго з іх становіцца першым выездам за мяжу.
Мяркуецца, што з цягам часу ўкраінскія тураператары пракладуць новыя маршруты па тэрыторыі Беларусі.
Малюнак: govorim.by
0 Комментариев