Ці адродзіцца сажалка ў Семянчы-2, закінутая ў савецкія часы?

У 2 кіламетрах ад Пружанаў на ўскрайку вёскі Семянча-2 раскінуўся досыць вялікі вадаём з зарослай выспай пасярэдзіне. Па словах мясцовых жыхароў - гэта панская сажалка. Некалі яна была досыць дагледжаная, а падчас нямецкай акупацыі на выспе стаялі альтанкі і лавы, а праз водную гладзь з берагу на выспу ішоў мосцік.

 За Саветамі недзе ў 1950-х г.г. сажалка пачала прыходзіць у запусценне, с часам зарасла хмызняком, дрэвы на беразе і на выспе адзічалі. На некаторых дрэвах выразна бачныя сляды зубоў баброў.

 Ня так даўно пачаліся працы па добраўпарадкаванню вадаёму. Старыя дрэвы былі спілаваныя, веткі пачалі спальваць. Па словах вяскоўцаў пасля працы спыніліся. Застаецца спадзявацца, што на час напісання гэтага артыкулу адраджэнне сажалкі зноў аднавілася альбо адновіцца ў бліжэйшы час і гэтае месца разам са знаходзячымся ў вёсцы будынкам былога фальварку стане прыцягальным для аматараў гісторыі, адпачынку на прыродзе і рыбалкі, бо, як кажуць жыхары вёскі, у сажалцы да гэтага часу шмат рыбы.

  • Ці адродзіцца сажалка ў Семянчы-2, закінутая ў савецкія часы?

Новости из этой категории

0 Комментариев