Сёння з 11.00 да 16.00 у Пружанскім Палацыку пройдзе VI Навукова-краязнаўчая канферэнцыя «Пружанскі дыярыуш».
Уваход – вольны!
З часоў свайго заснавання мэтанакіраваную работу па зборы і захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны малой радзімы вядзе “Музей-сядзіба Пружанскі палацык”. Музей таксама працуе ў накірунку назапашвання звестак аб мінуўшчыне і сучаснасці і іх асвятленні для шырокага кола грамадскасці. Навуковыя супрацоўнікі установы маюць даволі разнастайную тэматыку даследаванняў. Музей цесна супрацоўнічае з краязнаўцамі і навукоўцамі ў галіне вывучэння спадчыны раёна.
З 2012 г. у музеі-сядзібе штогод праводзяцца навукова-краязнаўчыя канферэнцыі, ужо выдадзена 4 зборнікі дакладаў: “Заходнебеларускі рэгіён у паўстаннні 1863 – 1864 гг.” (Брэст, 2013), “Падзеі Першай сусветнай вайны ў лёсе Заходняй Беларусі” (Брэст, 2014), “Імя ў гісторыі: Заходнепалескі рэгіён” (Брэст, 2016), “Белавежжа: мінулае і сучаснасць” (Брэст, 2016).
З 2017 г. канферэнцыя атрымала пастаянную назву “Пружанскі дыяруш” і будзе далей садзейнічаць вывучэнне самых розных бакоў жыцця роднага краю.
Трэба адзначыць, што на сённяшні дзень даволі вялікае кола навукоўцаў і краязнаўцаў займаецца вывучэннем гістарычных падзей, культурнага жыцця, навакольнага асяроддзя, дзейнасці знакамітых асоб. Таму ёсць неабходнасць абагульнення матэрыялаў навуковых і краязнаўчых даследаванняў з мэтай найбольш поўнага і аб’ектыўнага асвятлення жыцця Пружаншчыны і суседніх тэрыторый ў розныя эпохі і перыяды, а таксама вызначэння далейшых накірункаў ў справе вывучэння ўзгаданага рэгіёну.
На VІ-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі “Пружанскі дыяруш” у “Музеі-сядзібе Пружанскі палацык” тэматыка дакладаў не абмяжоўваецца пэўным перыядам ці накірункам даследаванняў. Да разгляду прымаюцца навуковыя работы, аб’ектам вывучэння ў якіх з’яўляецца рэгіён беларуска-польска-украінск
Прыярытэт пры адборы дакладаў на канферэнцыю аддаецца тэмам, звязаным з Пружаншчынай і суседнімі тэрыторыямі. Сярод юбілейных і памятных дат, якія звязаны з Пружаншчынай магчыма адзначыць:
- 205 год з дня нарадэння Ю.І. Крашэўскага;
- 160 год з дня нараджэння П.М. Жуковіча;
- 125 год з дня нараджэння Р.Р. Шырмы;
- 125 год з дня нараджэння А. Дзяконскага;
- 120 год з дня нараджэння К.С. Львовай;
- 115 год з дня нараджэння Я. Хвораста;
- 80 год з дня нараджэння М.С. Купрэева;
- 400 год Троіцкаму касцёлу ў Ружанах;
- 380 год з часоў набыцця Магдэбургскага права Ружанамі;
- 225 год зацвяржэнню герба Шарашова;
- 205 год Гарадзечненскай бітвы;
- 95 год з дня адкрыцця Пружанскай гімназіі імя А. Міцевіча і інш.
Па выніках навукова-краязнаўчай канферэнцыі будзе выданы навуковы зборнік дакладаў.
Праблемы для абмеркавання:
Гістарычнае мінулае рэгіёну: ад старажытнасці да сучаснасці;
Помнікі гісторыка-культурнай спадчыны;
Страчаная спадчына;
Асоба ў гісторыі і культуры: славутыя і забытыя імёны;
Гісторыя сям’і ў гісторыі краіны;
Літаратурная і мастацкая спадчына;
Моўныя і этнічныя асаблівасці;
Народныя майстры: імёны, традыцыі, школы;
Рамёствы і промыслы;
Этнаграфічная спадчына;
Рэлігійнае краязнаўства;
Турыстычны патэнцыял рэгіёну;
Геаграфічныя асаблівасці рэгіёну;
Біялагічная разнастайнасць;
Карысныя выкапні і прыродныя рэсурсы;
Ахова прыроды;
Белавежская пушча: мінулае і сучаснасць;
Развіццё адукацыйнай справы;
Сістэма аховы здароўя;
Ваеннае мінулае;
Будаўніцтва і камунікацыі;
Эканоміка рэгіёну: праблемы і перспектывы;
Спартыўныя дасягненні і інш.
Час правядзення канферэнцыі: 28 красавіка 2017 г.
Месца правядзення канферэнцыі – г. Пружаны, ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык”.
0 Комментариев