Сапраўды ўваскрос! Каталікі, пратэстанты і частка праваслаўных святкуюць Вялікдзень!

Сапраўды ўваскрос! Каталікі, пратэстанты і частка праваслаўных святкуюць Вялікдзень!

Сёння каталікі, грэка-каталікі, пратэстанты і частка праваслаўных адзначаюць галоўнае хрысціянскае свята — Уваскрасенне распятага Ісуса Хрыста, якое надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў яго шчырым памкненні да вечнага жыцця. Няхай вялікая ўрачыстаcць Уваскрасення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм!

* * *

Хрыстос уваскрос!

і сьвет прачнуўся

вясной на гольлечку бяроз.

Ударыў звон на Беларусі:

Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос з крыві і болю,

каб сьветач праўды не пагас.

Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,

васкрос Ён, брацьці, і для нас.

Так будзем помніць мы ў кайданах,

падняўшы сэрцы ўгару,

што так, як Бог ускрыжаваны,

уваскрэсьне наша Беларусь!

1954 Л. Геніюш

Новости из этой категории