Фэст экскурсаводаў: заўтра бясплатная экскурсія па Пружанах, паслязаўтра — па Ружанах!

Фэст экскурсаводаў: заўтра бясплатная экскурсія па Пружанах, паслязаўтра — па Ружанах!

Па ўсёй Беларусі ў красавіцкія дні праходзіць Фэст экскурсаводаў, падчас якога можна трапіць на самыя разнастайныя і ўнікальныя аўтарскія экскурсіі па ўсёй краіне.

У гэтым годзе падчас фэсту можна трапіць на бясплатныя экскурсіі і на Пружаншчыне.

22 красавіка (нядзеля), а 11 раніцы, усе жадаючыя запрашаюцца на шпацыр па цэнтральнай вуліцы Пружанаў. 

Удзельнікі зробяць экскурс у гісторыю! Экскурсавод расскажа калі і з чаго ўсё пачыналася, падзеліцца фактамі і інфармацыяй пра гістарычнае мінулае, паведае што за будынкі атачаюць цэнтр і што было на іх месцы, таксама адкажа на пытанні (на колькі будзе магчыма). 

Пачатак ад "Белых Лавак" (побач з царквою). а 11й, прыходзьце!
 

23 красавіка (панядзелак), а 16:00 у Ружанах пройдзе экскурсія "Сапежынскія Ружаны":

Апiсанне: Дзейнасць Сапегаў у Ружанах, адлюстраванне ўсёй гістарычнай спадчыны рода ў паселішчы. Рэфлексія аб тым, якія былі б Ружаны, калі б не купля магнацкім родам мястэчка.

Месца сустрэчы: Стаянка ля палацу рода Сапегаў.

Источники: vk.com

festguides.by

Новости из этой категории

2 Комментария

  • 23.04.2018
    09:51
    Андрей

    Хто быў? Як экскурсія?

  • 23.04.2018
    17:33
    Зьміцер

    Вось тут ёсць фотарэпартаж з экскурсіі: https://vk.com/pruzhany_teenzzz?w=wall-161940317_116%2Fall