11.09.1485 г. з маскоўскія акупанты выгналі з Цвяры князя і ён уцёк у Ласасін каля Ружанаў. Фота

11.09.1485 г. з маскоўскія акупанты выгналі з Цвяры князя і ён уцёк у Ласасін каля Ружанаў. Фота

У цэнтры Цвяры адкапалі парэшткі ахвяраў маскоўскай акупацыі

Рэканструюючы цвярскі стадыён, натыкнуліся на парэшткі ахвяраў захопу маскоўцамі незалежнага Цвярскога княства.

Раскопкі на месцы цвярскога замку

Раскопкі на месцы цвярскога замку

У самым цэнтры Цвяры ёсць стадыён з назвай “Хімік”, ён знаходзіцца недалёка ад месца, дзе ў Волгу ўцякае рака Цьмака. Гэты стадыён мінулым летам узяліся рэканструяваць – і падчас раскопак археолагі знайшлі масавыя пахаванні людзей.

Найверагодней, што пахаванні адносяцца да канца Вялікага княства Цвярскога і наступнай эпохі ўжо Маскоўскай Русі“, – сказаў цвярскому выданню “Караван” Аляксандр Хахлоў, дырэктар Цвярскога навукова-даследчага гісторыка-археалагічнага і рэстаўрацыйнага цэнтра. Пад яго кіраўніцтвам і адбываліся раскопкі, што працягнуліся да пачатку лістапада.

Увесь гэты час, аказваецца, цвярскія футбалісты гулялі ў мяч на вялікіх могілках. Гэты некропаль пад зямлёй таксама працягваецца ў бок прылеглай гімназіі № 6.

Цвярскі антраполаг Генадзь Клімаў кажа:

“Пахаванні адкрытыя на месцы сярэднявечнага цвярскога замка. Але ніхто не хавае людзей там, дзе жыве. Таму пахаванні зробленыя ў нейкай крытычнай сітуацыі. Магчыма, яны загінулі падчас абароны ці былі пахаваныя там, калі Цвер была знішчаная захопнікамі. Найверагодней у цвярскім замку пахавалі ахвяраў змагання паміж Цвер’ю і Масквой”.

Цікава, што, як адзначае А. Хахлоў, труны вырабленыя без цвікоў, сабраныя з дапамогай пазоў, а некаторыя ўгорнутыя ў берасту. Археолаг кажа, што “гэта не звязана з праваслаўнай традыцыяй пахавання, і магчыма, гэта былі рэшткі нейкіх даўнейшых традыцый“.

Але ўжо ў пачатку 2019-га на рэканструяваным стадыёне “Хімік” ізноў футбалісты будуць гуляць у мяч, скачучы па месцы даўняга цвярскога замку, што сімвалізаваў цвярскую незалежнасць ад Масквы.

Раскопкі на стадыёне "Хімік"

Раскопкі на стадыёне “Хімік”

Нельга не заўважыць, як сінхронна з раскопкамі ў Цвяры – у Вільні адкапалі парэшткі кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў. Кажуць, што парэшткі не толькі Зыгмунта Серакоўскага, але і самога Канстанціна Каліноўскага ідэнтыфікавалі. А ён жа пісаў: “Тагды толькі, народзе, зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе“. Пад гэтымі словамі маглі б падпісацца і ахвяры маскоўскай акупацыі Цвярскога княства ў XV стагоддзі.

Нагадаем, што 11 верасня 1485 года з Цвяры ўцёк апошні легітымны цвярскі князь Міхаіл Барысавіч. Па словах летапісца, ён “іграў у дуду, уцёк у Літву”. Потым князь жыў яшчэ дваццаць гадоў, меў падараваны каралём маёнтак Ласасін ля Ружанаў. На месцы маёнтка, ля цяперашняй вёскі Ласасін Пружанскага раёну, цяпер пуста, узвышаную пляцоўку акружаюць кляновыя дрэвы.

На месцы маёнтка Ласасін. Лета '2018. Фота - Svajksta.by

Падмуркі на месцы маёнтка Ласасін. Лета ‘2018. Фота – Svajksta.by

Крыніца: svajksta.by

Новости из этой категории