Інстытут нацыянальнае памяці Польшчы аднавіў імёны забітых камуністамі, сярод іх ураджэнец Пружаншчы

Інстытут нацыянальнае памяці Польшчы аднавіў імёны забітых камуністамі, сярод іх ураджэнец Пружаншчы

Інстытут нацыянальнае памяці Польшчы аднавіў імёны забітых камуністамі

 

Мы сустрэліся сёння з тварамі нашых герояў, - сказаў Кшыштаф Швагжык (Krzysztof Szwagrzyk), віцэ-прэзідэнт Інстытуту нацыянальнае памяці падчас цырымоніі абвяшчэння імёнаў 12 ахвяраў камуністычнага таталітарызму.

 

Вядома, што ўсе людзі, якія змагаліся за незалежнасьць свайго краю, як падчас нямецкае акупацыі, так і ў пасьляваенны час, ня проста падвяргалі сваё жыццё небяспецы, яны практычна былі асуджаныя на паразу, але патрыятычны дух змагара быў настолькі моцным, што надаваў ім сілы і прымушаў верыць у посьпех. Нежаданне падпарадкавацца захопніцкаму рэжыму стварала рух супрацу, а таксама сплаціла невялікія беларускія, польскія і украінскія атрады ў барацьце спачатку з фашысцкаю Германіяў, а пазьней супраць савецкае акупацыі. На сьлед аднаго з такіх атрадаў на беларуска-польскае мяжы у 1946-м натрапілі савецкія карныя органы. Пасьля арышту, дальнейшага прысуду і растрэлу, целы памерлых скінуты ў ямы і закапаны.

Роўна праз паўстагоддзя іхнія парэшткі былі знойдзеныя і ідэнтыфікаваныя дзякуючы генетычным дасьледаванням на аснове тэстаў ДНК.

 

У цэрымоніі абвяшчэння імёнаў у Прэзідэнцкім палацы 21.04.2017 прынялі ўдзел некаторыя сем'і забітых, прэзідэнт Анджэй Дуда і міністр абароны Антоні Мацэрэвіч.

Сярод 12 ідэнтыфікаваных знаходзіўся і наш зямляк, дзеяч анты-савецкага супраціву - Кастусь Кузьміцкі.

 

 

Нарадзіўся 18 сакавіка 1918 року месьце Шарашоў, Пружанскага павету. Быў сынам Юзэфа Кузьміцкага і Насты Янушкевіч. Быў асуджаны 25 верасьня 1946 ваенным акруговым судом у Беластоку да сьмяротнага пакарання.

Прысуд быў выкананы 10 кастрычніка 1946 у лесе недалёка ад мястэчка Олмант каля Беластоку, яму было 28 рокаў.

 

Прафесар Кшыштаф Швагжык, віцэ-прэзідэнт Інстытуту нацыянальнае памяці і кіраўнік Упраўлення па пошуку і ідэнтыфікацыі гэтае ж установы, сказаў, што шматлікія героі анты-камуністычнага падполля ўсё яшчэ не знойдзеныя, але Інстытут ня спыніць пошукавыя працы. Каманда, якой кіруе прафесар, праводзіць выведчую працу па ўсёй Польшчы. На дадзены момант ужо ідэнтыфікавана больш за 100 чалавек.

 

Рэшткі Кастуся Кузьміцкага былі эксгумаваныя ў 1996-м, пасьля індыфікацыі, перапахаваны на вайсковых могілках у Беластоку.

Крыніцы:
www.polska-zbrojna.pl
www.bialystokonline.pl
dzieje.pl

Новости из этой категории

0 Комментариев