top.mail.ru 60 гадоў Уладзіміру Крываблоцкаму » Портал города Пружаны!
Меню сайта
Наш опрос
Молодежная весна 2012

понравилась
средненько
не понравилась



Реклама

Наши друзья
Тема Ответов Дата Последний
ФК "Пружаны" 4 Сегодня, 09:41 Zmicier
Городечненская битва 5 Вчера, 06:22 gospodin
Молодежная весна 466 19 мая 2012 13:24 Kravcha
Закрытая вечеринка 17 18 мая 2012 14:57 emmet
Дапаможам Паўлу Севярынцу! 97 17 мая 2012 15:09 fals
МеждунаРОДНЫй РОК-фестиваль "Rockoline" 2012 1 17 мая 2012 12:43 Revolver
нужна помощь заочнику по высшей математике 0 14 мая 2012 21:25 safri
CS 1.6 2 14 мая 2012 15:35 zhenya_somov
Чего не хватает в Пружанах? 23 14 мая 2012 12:26 Revolver
Пружанская суполка моладзі БНФ 77 14 мая 2012 11:36 fals
60 гадоў Уладзіміру Крываблоцкаму

Уладзімер Васільевіч Крываблоцкі нарадзіўся 17 лютага 1952 у вёсцы Хвалава Пружанскага раёна Берасьцейскай вобласьці.

Жыцьцяпіс
Скончыўшы чатыры клясы пачатковай школы, паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка, дзе давялося перавучацца на расейскамоўную адукацыю. Дыплёмнай працай стаў вялізны (два з паловай мэтры ў вышыню) трыптых «Хатынь». Адгэтуль пачалося Ўладзімерава захапленьне манумэнтальным мастацтвам.

Па сканчэньні школы ў 1971 паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (скончыў у 1976). Настаўнікі: Уладзімер Стальмашонак, Гаўрыла Вашчанка, Пётра Сьвентахоўскі, Аляксандар Кішчанка.

Чалец Беларускага саюзу мастакоў.

Творчасьць
Маляваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, свае малюнкі дасылаў у газэту «Піянэр Беларусі» і тройчы перамагаў у конкурсах.

Удзельнік мастацкіх выставаў з 1976 року. Працуе пераважна ў галіне манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва, а таксама ў жывапісе. Асновай творчасьці зьяўляецца Беларусь, яе мінуўшчына, людзі, прырода. Прымаў удзел у рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру опэры і балету, аздабленьні будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Уладзімер Крываблоцкі карыстаецца такімі кампазыцыйнымі хадамі, рытмам, сьвятлом, прасторай, змадэляванай сьвятлом і ценем, дзякуючы якім найбольш шчыльна і выразна выяўляецца плястыка твараў, чалавечых целаў.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Беларускім гісторыі і культуры, Магілёўскім абласным мастацкім, Віцебскім краязнаўчым музэях.

Асноўныя творы
«Чалавек і прырода» (вітраж у вэстыбюлі ЦНДІТК, Менск)
«У імя жыцьця на Зямлі» (росьпіс у фае Музэю народнай славы м. Ушачы)
«Дрэва жыцьця» (мазаіка на тарцы жылога дома ў Салігорску)
«Міраносцы» (мазаіка ў ДК Кобрыню)
«Зямля» (мазаіка на фасадзе БЭМЗ, Берасьце)
«Рэквіем» (паліптых памерам 33 м² у Музэі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны)
вітражная дэкаратыўная сімфонія ў Палацы культуры Амсьціславу
карціны «Свабода», «Прарыў», «Сіла прыроды», «Песьня пра зубра», «Маці Зямлі», «Дыялёг», «Вясна», «Яблыкі на крыжах», «Ігар Талькоў», «Восень», «Мудрэц», «Натхненьне», «Дзень і вечар», трыптых «Вобразы вечнасьці», «Маўчаньне брата», «Цяпло маці»

60 гадоў Уладзіміру Крываблоцкаму

мазаіка "Зямля" на фасадзе электрамеханічнага завода г. Брэста

60 гадоў Уладзіміру Крываблоцкаму

мазаіка на тарцы жылога дома ў г. Салігорску


60 гадоў Уладзіміру Крываблоцкаму

Вясна


60 гадоў Уладзіміру Крываблоцкаму

Восень

60 гадоў Уладзіміру Крываблоцкаму

Мудрэц

60 гадоў Уладзіміру Крываблоцкаму

Натхненне

60 гадоў Уладзіміру Крываблоцкаму

Дзень і вечар

60 гадоў Уладзіміру Крываблоцкаму

Рэквіем


Узнагароды і прэміі
Прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі (1986) за росьпіс «Дзеля жыцьця на Зямлі» ў інтэр’еры Музэю народнай славы ў мястэчку Ушачы (Віцебская вобласьць).

Сям’я
Дзед і бабуля па матчынай лініі, а таксама ягоная маці ў часе Другой сусьветнай вайны былі вывезеныя ў Нямеччыну на прымусовыя працы.

Па вайне маці працавала ў калгасе, пасьля з-за хваробы вымушаная была пакінуць працу. Займалася хатняй гаспадаркай, вышывала, ткала. Бацька працаваў у будаўнічай брыгадзе, а ў вольны час іграў у народным тэатры, спрабаваў пісаць п’есы, займаўся пчалярствам, бондарствам.

Цікавосткі
У час вучобы ў інстытуце Ўладзімер Крываблоцкі паспрачаўся, што здолее тысячу разоў прысесьці на адной назе. Спрэчку выйграў, здолеўшы прысесьці па пяцьсот разоў на правай і на левай нагах, аднак пасьля гэтага апынуўся ў больніцы. Праз праблемы з сэрцам пазьней ня трапіў на вайсковую службу.

Вітраж «Чалавек і прырода», які знаходзіўся ў вэстыбюлі ЦНДІТК (Менск), праз шэсьць рокаў пасьля стварэньня рассыпаўся. Прычынай стала недасканалая тэхналёгія склейваньня шкельцаў.

Крыніца: Вікіпедыя
Фота з: Сайт СШ №3
Рейтинг: 
Нравится(+) +6 Не нравится(-)


Похожие публикации


Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.

Последние новости
Полезная информация
Расписание автобусов Расписание поездов по станции Оранчицы Расписание работы Водного дворцаРасписание работы Ледового дворца
Автопейджер
Сейчас на сайте
Всего на сайте: dle6
Гостей: 3
Пользователи: - отсутствуют
Роботы: Yandex Botdle, crawl Botdle, crawl Botdle

20-ка посетителей: BigBobconadle, Mixeydle, maksimiysdle, Zmicierdle, Eugenedle, xmapadle, Proposter2012dle, gospodindle, Hugindis84dle, Андрусьdle, lavrendle, Annihilator3009dle, gangrendle, emmetdle, Имя пользователяdle, holleradle, wertudle, zhenya_somovdle, Сёмаdle, Revolverdle

Облако тегов

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги
 
  Ip адреc пользователя на byfly
© 2009-2012 Pruzhany.net